10 беларускіх рок-гітоў XX стагодзьдзя загучалі ў джазе. На TuzinFM адбылася прэм’ера музычнага праекту, які быў зроблены для тэлеканалу «Белсат» у навагоднюю ноч.
Вядучымі навагодняга гоў сталі Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава. Разам з гасьцямі яны абмяркоўвалі 10 гадоў працы «Белсату», падзеі ў Беларусі і сьвеце.
Свабода сабрала найбольш папулярныя фота і відэа зь інстаграму, якія вы лайкалі, камэнтавалі, дзяліліся.
Францішак Скарына быў чалавекам буйнога маштабу, буйных магчымасьцяў і буйнога плёну. Няма сумненьня, што беручыся за пераклад Бібліі, ён плянаваў перакласьці яе ўсю.
Сёньня пра важны калядны атрыбут. Як завем сьвяточнае дрэва? Елка, ёлка ці ялінка? Піша Вінцук Вячорка
Як па-беларуску называюцца знакі Задыяку. Інфаграфіка Свабоды
Фармацэўтычная кампанія «Рубікон» ахвяравала ўсю неабходную суму на памятную шыльду на доме Васіля Быкава.
Ацэнкі Любові Ўладыкоўскай — вельмі жорсткія. «Мне хацелася б пісаць пра значна больш прыемныя і аптымістычныя рэчы, але першае, што мы павінны зрабіць, — рэальна ацаніць сытуацыю», лічыць культуроляг.
Са сьпісу сродкаў масавай інфармацыі, якім у 2018 годзе будзе аказаная дзяржаўная падтрымка, зьніклі два беларускамоўныя выданьні — часопісы «Вожык» і «Мастацтва».
«Вожык» — беларускамоўны гумарыстычны часопіс, выходзіць ад 1941 году. «Мастацтва» — беларускамоўны навукова-папулярны і грамадзка-палітычны часопіс, выходзіць ад 1983 году.
У Магілёве помніку архітэктуры 19 стагодзьдзя пагражае зьнішчэньне. Пра гэта кажа старшыня абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімер Краўчанка.
Мапа Беларусі ў выніку зьмясьцілася на квадраце 100 на 100 мэтраў.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
Каб нэўтралізаваць беларускіх рокераў, давялося падключаць цяжкую артылерыю — дакумэнт ЦК КПСС «Аб рэглямэнтацыі дзейнасьці ВІА і дыскатэк».
У Горадні прэзэнтавалі два календары на 2018 год. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны перакідны каляндар, а малады гісторык Аляксандар Перагудаў прадставіў выданьне, прысьвечанае 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве».
Фальклярыстка возіць па краіне старадаўнія беларускія гульні, вучыць дзяцей і дарослых добраму голасу, не баяцца грамады і ўнікаць канфліктаў.
Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега выяўленыя ў сучасных гарадзкіх вобразах — гэткія гіпстэры. Князь Мацей Радзівіл асабіста ўхваліў.
Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.
Спасылаюцца на роўнасьць незалежна ад веравызнаньня, даючы некалькі выходных праваслаўным, адзін каталікам і нуль — атэістам, мусульманам і юдэям.
Пэнсіянер Сяргей Скобля сабраў некалькі дзясяткаў подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў, каб у Бярозаўцы Лідзкага раёну ўсталяваць помнік заснавальніку горада гутніку Юліўсу Столе.
Менскі калектыў «Закон Гука» прэзэнтаваў на Tuzinfm.by песьню «Пішы» на верш Вацлава Ластоўскага — завяршальную песьню музычнага праекту «(Не)расстраляная паэзія».
Паглядзець пастаноўку маладых актораў па матывах «Цынкавых хлопчыкаў» і «Чарнобыльскай малітвы» прыедзе і сама пісьменьніца.
Як Дзед Мароз, так і Сьнягурачка ня маюць дачыненьня да беларускіх традыцыяў і рытуалаў. Імі абаімі ў савецкі час выбівалі традыцыі Калядаў і шанаваньне Сьвятога Мікалая. Піша Вінцук Вячорка.
Гарадзенцы пачалі аднаўляць калядную традыцыю 30 год таму. Удзельнікі тых падзеяў распавялі Свабодзе, да каго тады хадзілі, што сьпявалі, як хто прымаў і чым частавалі.
Гурт Warsoba, пры падтрымцы тэатру AKME віншуе каляднай песьняй «Новая навіна». Словы народныя, музыка Ірэны Катвіцкай i Аляксея Варсобы. Па матывах беларускіх калядных кантаў.
Мова выданьняў Скарыны — гэта ня чыста лінгвістычная праблема. Гэта праблема гісторыі Беларусі і беларускай культуры.
У Мсьціславе абрынулася сьцяна помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя — касьцёла Сьвятога Міхала Арханёла. Аварыйны будынак стварае пагрозу двум навучальным установам, якія месьцяцца ў касьцельным комплексе. Заняткі спыненыя.
З народным сьвяткаваньнем Калядаў яшчэ ў Сярэднявеччы змагалася царква. Амаль тысячагадовая барацьба не дала плёну. Пасьля бальшавіцкага перавароту, у рамках змаганьня з забабонамі і рэлігіяй, з Калядамі спрабавалі змагацца камуністы.
Беларускі сьпявак Макс Корж паўторна атрымаў забарону на ўезд ва Ўкраіну ў лістападзе, але празь месяц усё роўна трапіў у Кіеў.
Сацыяльная сетка Facebook перастане ставіць спэцыяльныя пазнакі пад сумнеўнымі навінамі.
Ініцыятыўная група грамадзкіх актывістаў Гомлю, створаная дзеля сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР, зьвярнулася ў гарвыканкам з прапановай надаць адной з вуліц гораду імя Палуты Бадуновай.
Кожны з 9 экспэртаў назваў па пяць лепшых, на ягоную думку, кніг паэзіі, пяць прозы і пяць кніг непрыдуманай літаратуры ці літаратуры факту. Усяго было названа 62 выданьні. У выніку сумарнага падліку галасоў і былі вызначаны найлепшыя кнігі году.
«Мы не палітычная арганізацыя. Для нас няма палітычна „правільных“ і „няправільных“ людзей, „левых“ ці „правых“».
Ворагі называлі «беларускую» дывізію «жалезнай» — беларусы павінны ганарыцца тым, што іх суайчыньнікі былі аднымі з тых, хто «яшчэ ў верасьні 1939 году сказаў Гітлеру „не“», мяркуе гісторык.
24 сьнежня адбудзецца адкрыцьцё памятнай дошкі на доме ў Менску, дзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Два хлопцы адправіліся ў вандроўку па краіне на аздобленых кітайскімі маторамі роварах Aist і сталі адначасова галоўнымі героямі фільму і яго стваральнікамі.
Далучыцца да беларускага мастацтва праз электронную рассылку. На працягу пяці зімовых тыдняў праект «Арт-Беларусь» будзе знаёміць падпісантаў з працамі беларускіх мастакоў.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі». З аўтарам гутарыць Ганна Соўсь.
Пад Каляды ў выдавецтве «Логвінаў» пабачыў сьвет пяцітамовік выбраных твораў аднаго з самых вядомых і запатрабаваных сучасных беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова. З гэтай нагоды сёньня ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга» праходзіць аўтограф-сэсія Ўладзімера Арлова.
Пад Каляды ў выдавецтве «Логвінаў» пабачыў сьвет пяцітамовік выбраных твораў аднаго з самых вядомых і запатрабаваных сучасных беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова.
Паўгода таму старшыня Мастоўскага райвыканкаму Юры Валяваты на прапанову грамадзян надаць музэю ў Гудзевічах імя яго стваральніка Алеся Белакоза адказаў — немэтазгодна. Падобны адказ з Мастоўскага райвыканкаму накіраваны і ў Палату прадстаўнікоў.
У сталічнай «Акадэмкнізе» прайшла прэзэнтацыя кнігі Алеся Разанава «Перавыбранае», якая выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа да 70-годзьдзя паэта, і аўтограф-сэсія аўтара.
29 тысяч эўраў вылучыў Эўразьвяз на разьвіцьцё народных рамёстваў Берасьцейшчыны, Гомельшчыны і суседніх рэгіёнаў Украіны.
У 2018 годзе ў Беларусі будуць аднаўляць 18 помнікаў архітэктуры.
Да калядных і навагодніх сьвятаў у цэнтры Горадні вывесілі постэр зь Дзедам Марозам. На ім віншаваньне з Новым годам на расейскай, ангельскай, польскай і літоўскай мовах. Няма толькі беларускай.
Чарговая кніга пісьменьніка Аляксандра Тамковіча «Мазаіка жыцьця» — своеасаблівы сямейны альбом выбітных беларускіх творцаў.
19 сьнежня ў менскай кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе творчая сустрэча зь пісьменьнікам і перакладчыкам Алесем Разанавым. У рамках імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі «Перавыбранае» і аўтограф-сэсія.
18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.
Аргкамітэт дзіцячай і моладзевай творчасьці, прысьвечанай 500-годзьдзю беларускага кнігадруку, назваў пераможцаў конкурсу «Францішак Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня».
Савет Міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў дзяржаўную праграму «Культура Беларусі». Згодна з урадавай пастановай № 950, аб’ёмы фінансаваньня будуць зьменшаныя.
Загрузіць яшчэ