Як рыма-каталіцкі сьвятар у Дзісьне зьбірае танкі.
Юбілей літаб’яднаньня «Белавежа», сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР беларускай меншасьцю ў Польшчы пад пагрозай — няма сродкаў. Сёлета ўрад Польшчы скараціў фінансаваньне беларускіх культурных праектаў.
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» навігацыйныя таблічкі па ўсім тэрмінале дапоўняць беларускай мовай. Па-беларуску загучаць і абвесткі.
Раман «Зельманцы» Майсея Кульбака выйшаў у новым нямецкім перакладзе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога журналісты, прадстаўнікі культуры і мастацтва атрымаюць дзяржаўныя узнагароды.
Цэнтр вывучэньня генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў сьпіс асобаў, якія супрацоўнічалі за савецкім часам з КДБ і не прызналіся ў гэтым. У ім, да непрыемнага зьдзіўленьня, апынуліся выбітныя дзеячы культуры – актор Данатас Банёнас і дырыжор Саўлюс Сандэцкіс.
Гітарыст першага складу гурту «Крама» Ільля Шэўчык, які апошнія 15 гадоў жыве і працуе ў Кітаі, спрычыніўся да экспансіі беларускага року ў Паднябесную.
У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Валянціны Аксак «Завінены рай». «У гэтай кнізе мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя», — гаворыцца ў анатацыі.
Нацыянальны балет «Вітаўт» Вялікі тэатар Беларусі прадставіць гледачам у Вільні 28 студзеня на арэне Siemens, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у тэатры.
«Лялька» Баляслава Пруса − спроба дапоўніць беларускую культуру клясычным раманам, які ў 1870-я празь вядомыя гістарычныя абставіны проста ня мог паўстаць па-беларуску.
На краўдфандынгавай плятформе «Талака» распачаты збор сродкаў на перадрук 300 старых (да 1939 году) паштовак з выявамі беларускіх гарадоў.
На аўкцыён у ЗША трапілі 100 дукатаў Жыгімонта Вазы. У 2008 годзе такую самую манэту за 1,38 млн даляраў купіў нямецкі калекцыянэр. Чакаецца, што гэтым разам рэкорд будзе пабіты.
У Лос-Анджэлесе прайшла цырымонія ўручэньня прэміі «Залаты глёбус» — адной з самых значных узнагародаў у сьвеце кіно і тэлевізіі.
Архіў быў знойдзены два гады таму ў Горадні польскай прафэсаркай Марыяй Каламайскай-Саед. Дакумэнты літаральна рассыпаліся ў руках, але, дзякуючы адмыслоўцам Музэя Падляскага ў Беластоку, адноўленыя і вернуцца ў Горадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.
У нямецкім Патсдаме, піша Märkische Allgemeine адкрылася выстава «Разбуранае жыцьцё — закінуты сьвет зоны адчужэньня» — вынік наведаньня групы нямецкіх турыстаў-фотааматараў закінутых населеных пунктаў у 30-кілямэтровай чарнобыльскай зоны.
Андрэй Максімаў трапіў у лік 30 зорных прадстаўнікоў індустрыі відэагульняў да 30 гадоў паводле Forbes. 27-гадовы беларус жыве ў Лос-Анджэлесе, ён тэхнічны дырэктар Naughty Dog — стваральнікаў Uncharted і The Last of Us.
У менскім міжнародным аэрапорце зьявіўся расклад на беларускай мове. Пра гэта паведамляе блогер Антон Матолька ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч у інтэрвію Свабодзе распавёў пра збліжэньне «датацыйнай» і «нелегальнай» Беларусі, пра ўспрыманьне Беларусі на Захадзе і пра ўплыў ІТ на літаратуру.
6 студзеня ў праскім клюбе «Mandragora» адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага. Напярэдадні музыка распавёў Радыё Свабода пра тое, чаго чакаць ад першага ягонага канцэрту ў 2018 годзе.
Пра таленавітую моладзь, сьціпласьць беларусаў і іхную мэлянхолію Цзыўай Со распавёў у інтэрвію Свабодзе падчас свайго візыту ў Беларусь.
У Менску прайшоў першы паказ кінастужкі «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове.
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў новую песню «Калядка» на словы Ўладзімера Някляева.
Як паведамляецца на сайце Паўночнаатлянтычнага саюза 3 студзеня 2018 года афіцыйны статус быў нададзены мэлёдыі, напісанай у 1989 годзе — да 40-годзьдзя NATO — дырыжорам Люксэмбургскага вайсковага аркестра Андрэ Рэйхлінгам.
Аматары Клайва Стэйплза Льюіса атрымаюць па-беларуску другую зь сямі кніг «Хронік Нарніі», якая насамрэч была напісаная і апублікаваная першай (у 1950-м).
Кароткамэтражны фільм паводле кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок» быў зьняты ў межах фэстывалю мабільнага кіно Smartfilm.
Для ўдзелу ў нацыянальным адборы на «Эўравізію-2018» было пададзена 93 заяўкі. Прадстаўляць Беларусь на музычным конкурсе хочуць сьпевакі з Расеі і Ўкраіны, а таксама два ўдзельнікі «Эўравізіі» мінулых гадоў.
Архітэктурная Беларусь нібы трапіла ў пятлю культурнай антыматэрыі і ніяк ня можа адтуль вырвацца.
3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку нарадзіўся журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык). Ягоная маці Юлія, беларуска па паходжаньні, прывіла сыну любоў да Беларусі. Зь дзяцінства Данчык размаўляў па-беларуску.
Італьянскае выданьне Ansa расказала пра ўдзел беларусаў у сьвяточнай кулінарнай падзеі на Сардыніі, у якой бралі ўдзел 15 маладых кухараў.
10 беларускіх рок-гітоў XX стагодзьдзя загучалі ў джазе. На TuzinFM адбылася прэм’ера музычнага праекту, які быў зроблены для тэлеканалу «Белсат» у навагоднюю ноч.
Вядучымі навагодняга гоў сталі Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава. Разам з гасьцямі яны абмяркоўвалі 10 гадоў працы «Белсату», падзеі ў Беларусі і сьвеце.
Свабода сабрала найбольш папулярныя фота і відэа зь інстаграму, якія вы лайкалі, камэнтавалі, дзяліліся.
Францішак Скарына быў чалавекам буйнога маштабу, буйных магчымасьцяў і буйнога плёну. Няма сумненьня, што беручыся за пераклад Бібліі, ён плянаваў перакласьці яе ўсю.
Сёньня пра важны калядны атрыбут. Як завем сьвяточнае дрэва? Елка, ёлка ці ялінка? Піша Вінцук Вячорка
Як па-беларуску называюцца знакі Задыяку. Інфаграфіка Свабоды
Фармацэўтычная кампанія «Рубікон» ахвяравала ўсю неабходную суму на памятную шыльду на доме Васіля Быкава.
Ацэнкі Любові Ўладыкоўскай — вельмі жорсткія. «Мне хацелася б пісаць пра значна больш прыемныя і аптымістычныя рэчы, але першае, што мы павінны зрабіць, — рэальна ацаніць сытуацыю», лічыць культуроляг.
Са сьпісу сродкаў масавай інфармацыі, якім у 2018 годзе будзе аказаная дзяржаўная падтрымка, зьніклі два беларускамоўныя выданьні — часопісы «Вожык» і «Мастацтва».
«Вожык» — беларускамоўны гумарыстычны часопіс, выходзіць ад 1941 году. «Мастацтва» — беларускамоўны навукова-папулярны і грамадзка-палітычны часопіс, выходзіць ад 1983 году.
У Магілёве помніку архітэктуры 19 стагодзьдзя пагражае зьнішчэньне. Пра гэта кажа старшыня абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімер Краўчанка.
Мапа Беларусі ў выніку зьмясьцілася на квадраце 100 на 100 мэтраў.
Прадстаўнік каналу мяркуе: «улады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным зь вядучых мэдыяў у Беларусі», таму і штрафуюць.
Каб нэўтралізаваць беларускіх рокераў, давялося падключаць цяжкую артылерыю — дакумэнт ЦК КПСС «Аб рэглямэнтацыі дзейнасьці ВІА і дыскатэк».
У Горадні прэзэнтавалі два календары на 2018 год. Прафэсар Аляксей Пяткевіч выдаў настольны перакідны каляндар, а малады гісторык Аляксандар Перагудаў прадставіў выданьне, прысьвечанае 450-м угодкам гравюры Мацея Цюнта «Сапраўднае адлюстраваньне гораду Гродна ў Літве».
Фальклярыстка возіць па краіне старадаўнія беларускія гульні, вучыць дзяцей і дарослых добраму голасу, не баяцца грамады і ўнікаць канфліктаў.
Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега выяўленыя ў сучасных гарадзкіх вобразах — гэткія гіпстэры. Князь Мацей Радзівіл асабіста ўхваліў.
Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.
Спасылаюцца на роўнасьць незалежна ад веравызнаньня, даючы некалькі выходных праваслаўным, адзін каталікам і нуль — атэістам, мусульманам і юдэям.
Пэнсіянер Сяргей Скобля сабраў некалькі дзясяткаў подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў, каб у Бярозаўцы Лідзкага раёну ўсталяваць помнік заснавальніку горада гутніку Юліўсу Столе.
Менскі калектыў «Закон Гука» прэзэнтаваў на Tuzinfm.by песьню «Пішы» на верш Вацлава Ластоўскага — завяршальную песьню музычнага праекту «(Не)расстраляная паэзія».
Загрузіць яшчэ