Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адмянілі паказ камэдыі «Сьмерць Сталіна»


Раней паведамлялася, што група юрыстаў Мінкульта папрасіла кіраўніка ведамства Ўладзіміра Мядзінскага адклікаць пракатнае пасьведчаньне ў карціны праз нібыта выяўленыя прыкметы экстрэмізму.

Пасьля «звароту юрыстаў» быў арганізаваны прагляд карціны грамадзкі савет пры Міністэрстве культуры, які заявіў, што будзе дамагацца пераносу прэм’еры фільма, прызначанай на 25 студзеня, на паўгода.

Міністэрства культуры выдала пракатнае пасьведчаньне карціне «Сьмерць Сталіна» 17 студзеня. 25 студзеня фільм павінны былі паказаць у 30 кінатэатрах Масквы. Напярэдадні стала вядома, што ад паказу карціны адмовіліся муніцыпальныя кінатэатры Екацярынбурга, паведамляе РБК.

Сусьветная прэмʼера брытанскай сатырычнай камэдыі «Сьмерць Сталіна» адбылася ў верасьні 2017 года. Сюжэт кінакарціны засяроджаны на гонцы за ўладу ў СССР пасьля сьмерці Іосіфа Сталіна ў 1953 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG