Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купалаўскі тэатар паставіць спэктакаль па кнізе свайго былога дворніка — «Радзіва Прудок» Андруся Горвата


Андрусь Горват, архіўнае фота

На камэрнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы ў красавіку заяўленая пастаноўка паводле кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата, піша «Народная воля». Рэжысэрам спэктаклю будзе Раман Падаляка, вядомы актор Купалаўскага.

У лютым на камэрнай сцэне Купалаўскага таксама адбудзецца прэм’ера спэктаклю паводле п’есы расейскага драматурга Яраславы Пуліновіч «Зямля Эльзы». Сярод іншага на камэрнай сцэне працягвае ісьці спэктакаль «Шабаны» паводле раману сучаснага беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча.

На асноўнай сцэне Купалаўскага на бліжэйшых выходных пройдзе прэм’ера «Рэвізора» Мікалая Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. У бягучым сэзоне Купалаўскі тэатар таксама пакажа «Талерантнасьць» паводле п’есы французскага драматурга Ясміны Рэза «Бог разні» (рэжысэр — таксама Пінігін) і «Сон у летнюю ноч» Уільяма Шэкспіра (рэжысэр — запрошаны з Санкт-Пецярбургу Андрэй Прыкатэнка).

Кніга Горвата «Радзіва Прудок» складаецца з кароткіх зацемак, абразкоў і асабістых рэфлексіяў аўтара. У Менску Андрэй Горват працаваў журналістам і дворнікам тэатру імя Янкі Купалы.

Пасьля пераезду ў родную вёску Прудок у Калінкавіцкім раёне Горват вёў дзёньнік пра сябе, суседзяў і вясковае жыцьцё, урыўкі зь якога публікаваў на Facebook. Чытачы цёпла прынялі гэтыя гісторыі, дапамаглі Андрусю Горвату сабраць грошы і выдаць дзёньнік папяровай кнігай.

Горват: археалёгія ў маскхалаце

XS
SM
MD
LG