Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час мастацкіх вольнасьцяў скончыўся». Мастак Міхаіл Гулін аб прысудзе за акцыю ў Асьвенціме


Мастак Міхаіл Гулін у сваёй майстэрні, архіўнае фота

Удзельнікі акцыі «Love Macht Frei» каля музэю Аўшвіц-Біркенаў, прысуд якім вынесьлі сёньня ў Польшчы, мусілі быць гатовыя да пакараньня, кажа мастак і пэрформэр Міхаіл Гулін.

«Толькі па маніфэсьце (арганізатараў акцыі. — РС) хоць неяк іхная ідэя робіцца больш-менш зразумелай, — кажа Міхаіл Гулін. — З самой практыкі нічога не зразумела. Прыкаваць сябе кайданкамі голымі — гэта ўжо да пэрфарматыўнай практыкі не аднясеш. Гэта хутчэй пратэставая практыка, якую выкарыстоўвалі даўным-даўно гіпі і хто заўгодна. Змагацца супраць вайны ў Асьвенціме таксама дзіўна».

Міхаіл Гулін кажа, што ўдзельнікі акцыі «пакутуюць з прычыны парушанасьці канструкцыі» (самой акцыі. — РС).

«І, як ні сумна, гэтыя пакуты трэба прыняць, і ўсё, — лічыць Міхаіл Гулін. — Такіх памылак у сучасным сьвеце ўжо не даруюць. Скончыліся часы свабодных мастацкіх практык, калі ты мог сказаць „Я мастак“, і шмат якія рэчы табе маглі б дараваць. Час мастацкіх вольнасьцяў скончыўся назаўжды. Цяпер мастак ходзіць па канаце, і трэба быць гатовым, што з табой паступяць вось так».

24 сакавіка 2017 году разьдзетыя дагала маладыя людзі завесілі лёзунг «Arbeit Macht Frei» расьцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Паўтара года зьняволеньня, штраф 2000 злотых і забарона мець жывёлаў на 10 гадоў — такі вырак атрымаў ўдзельнік пэрформансу Адам Бяляцкі. Мікіта Валадзько асуджаны да 1 году 2 месяцаў зьняволеньня. Абодвух беларусаў польскі суд прызнаў вінаватымі ў зьнявазе месца памяці і забойстве жывёлы. Іншым абвінавачаным прысудзілі штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежаваньне волі тэрмінам 1 год.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG