Год таму ў хлопца ўжо быў прыступ, калі ён гуляў у футбол, яго рэанімавалі, некалькі дзён ён прабыў у коме, але абышлося без заўважных наступстваў.
Тэлеграм-канал Nexta сьцьвярджае, што статус падазраваных у справе таксама маюць капітан, намесьнік вайсковага камэнданта Менскай вайсковай камэндатуры Д. Пасьледні і старшы лейтэнант, камандзір патрульнай роты А. Круглік.
Сьледчы камітэт жа мае галоўнае пытаньне да снарадаў, а не пускавых установак.
У падмаскоўных Мыцішчах гарыць цеплаэлектрастанцыя «Паўночная». Полымя ад пажару падымалася на вышыню 50 мэтраў, паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва». Відэа зь месца падзеяў выкладваюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Намесьнік старшыні Дзяржынскага райвыканкаму затрыманы праз падазрэньні ў атрыманьні хабару, паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.
У аварыі загінулі 5 чалавек, зь іх двое дзяцей. Кіроўцу пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
4 ліпеня на хлебазаводзе ў Чавусах (Магілёўская вобласьць) загінула 52-гадовая жанчына, траўмаваная цестамеснай машынаю. Празь пяць дзён стала вядома пра сьмерць яшчэ аднаго супрацоўніка. Што здарылася?
Яму і дзьвюм жанчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Лёс дзяцей не раскрываюць.
Мужчына не прадстаўляўся дзецям, але «мог запомніцца вялікім памерам нагі, высокім ростам і худым целаскладам».
Навукоўцы выявілі перавышэньне ўзроўню радыяцыі ў 100 тысяч разоў у раёне патанулай савецкай атамнай падводнай лодкі «Камсамолец» у Нарвэскім моры.
Актывіста з Горадні Аляксандра Лаўрэнцьева і расейскага актывіста Алега Савіна зьбілі ў Беластоку. Абодва былі ў майках з выявай Пагоні і надпісам Belarus.
Жанчына раскрыла зьвесткі з крымінальнай справы Галавача трэцім асобам. У яе правялі ператрус, знайшлі пісталет і патроны.
Пахаваньне ахвяраў трагічнай аўтааварыі пройдзе ў аўторак 9 ліпеня.
Сьледчы камітэт праводзіць праверку сьмерці ў міліцэйскім аўтамабілі Дзьмітрыя Захарчэні, жыхара аграгарадку Стрыгава Кобрынскага раёну. Паводле міліцэйскай вэрсіі, Дзьмітры Захарчэня засіліўся ў аўтамабілі, пакуль яго везьлі з дому ў пастарунак. Мясцовыя ставяцца да гэтай вэрсіі зь недаверам.
Месца, дзе 7 ліпеня здарылася трагедыя, — побач зь Белаазёрскай электрастанцыяй. Ад цэнтру гораду да яго каля 15 хвілін на аўтамабілі. Побач з каналам, у які заехаў перапоўнены аўтамабіль, некалькі дачных пасёлкаў. У адным зь іх перад трагічнай паездкай і адпачывала кампанія.
Першы намесьнік дырэктара і начальнік аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня менскага спэцкамбінату КБА затрыманыя за хабар, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Падчас этапаваньня з поўначы Таджыкістану ў Душанбэ 14 зняволеных памерлі, атруціўшыся хлебам, паведаміў прэс-цэнтар Галоўнага ўпраўленьня выкананьня крымінальных пакараньняў Мінюсту Таджыкістану 8 ліпеня.
Агулам мэдычная дапамога спатрэбілася 48 чалавекам.
Кіроўца аўтамабіля ня справіўся з кіраваньнем і перакуліўся ў мэліярацыйны канал.
Невядомым застаецца лёс 11 мясцовых жыхароў.
Пра сьмерць паведаміў Свабодзе былы дырэктар «Беларусьфільму» Алег Сільвановіч са спасылкай на жонку Замяталіна.
Памежнікі Літвы пачалі выкарыстоўваць абсталяваньне, якое дазваляе перахопліваць дроны з боку Беларусі і Расіі. Закуплены тры прылады па спыненьні палётаў бесьпілётных апаратаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне агента расейскай ваеннай выведкі, які выкарыстоўваў тэрыторыю Беларусі для перадачы інфармацыі.
Раніцай 7 ліпеня 2000 году Зьміцер Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць журналіста Паўла Шарамета, які прылятаў з Масквы. З таго часу апэратара ніхто ня бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце. На момант зьнікненьня яму было 27 гадоў.
Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі раненьні пры выбуху газу ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Плантэйшн ў амэрыканскім штаце Фларыда, паведамляе агенцтва АР са спасылкай на мясцовую паліцыю.
У Маскве на Балотнай плошчы затрымалі ўдзельніцу адзіночнага пікету ў абарону сясьцёр Хачатур’ян. Валянціну Лузанаву забралі ў паліцыю пасьля таго, як да яе падышлі ўдзельнікі руху «Мужчынская дзяржава». Адзін зь іх стаў побач з актывісткай, разгарнуўшы плякат «Сёстры Хачатур’ян — забойцы».
Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне пра матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху салюту.
У Кобрынскім раёне затрыманы ўчыніў самагубства ў міліцэйскай машыне, паведаміў прэсавы сакратар МУС.
Нягледзячы на тое, што пасьпелі замяніць ня ўсе выбітыя выбуховай хваляй шыбы, у спарткомплексе «Дынама», як звычайна, адбыўся кніжны кірмаш.
Газэта «Московский комсомолец» пагутарыла са сваякамі і калегамі двух расейскіх грамадзян, затрыманых у справе аб выбуху салюту ў Менску.
Наста і Жэня былі побач зь месцам, дзе падчас сьвяточнага салюту 3 ліпеня загінула жанчына. Яны расказалі, што бачылі.
У расьсьледаваньнях украінскіх спэцслужбаў Беларусь другі раз фігуруе як месца сустрэчы завэрбаваных Расеяй украінцаў са сваімі куратарамі.
Дату і месца пахаваньня расейскіх падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, ня будуць абвяшчаць афіцыйна. Вядома, што іх пахаваюць у Пецярбургу.
Ва Ўладзівастоку затрыманы адзін зь лідэраў гомельскай банды Марозава Сяргей Дзербянёў, які больш за 14 гадоў знаходзіўся ў міжнародным вышуку за забойствы на Гомельшчыне ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў.
На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія адбыўся землятрус магутнасьцю 6.4 пункта паводле шкалы Рыхтэра.
Падчас выбуху салюту ў Менску 3 ліпеня моцна пацярпеў спартовы комплекс «Дынама». Гэта пляцоўка на ўзьбярэжжы Сьвіслачы, дзе, сярод іншага, рэгулярна праходзяць кніжныя кірмашы. Ударнай хваляй ад выбуху салюту ў комплексе пашкодзіла 51 шыбу.
Што і калі даведаецца пра выбух ўсё насельніцтва, а ня толькі карыстальнікі сацсетак? Як доўга будуць памятаць беларусы выбух ў Менску 3 ліпеня 2019 году?
Гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэрку, іх падазраюць у парушэньні правілаў абыходжаньня з выбухованебясьпечнымі рэчамі.
Больш за 80 чалавек былі на борце судна зь мігрантамі, якое затанула 4 ліпеня ў Міжземным моры, паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі.
Адзін з танкаў пасьля параду «крыху панесла», аднак кіроўцу ўдалося спыніцца.
Сучасная піратэхніка можа быць вельмі прыгожым відовішчам, але яна дагэтуль рэгулярна робіць шкоду.
Гэта адзіны ў краіне цэнтар, які спэцыялізуецца на падобных траўмах. Ён функцыянуе на базе вайсковага шпіталя.
Гібель жанчыны і дзясятак параненых падчас салюту ў Менску — гэта нагода адмовіцца ад фаервэркаў ці шараговы няшчасны выпадак? Мы паслухалі, што кажуць людзі ў Менску пра здарэньне ў цэнтры гораду.
Намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны ў 2014–2015 гадах Віктар Ягун перакананы, што інцыдэнт у Менску ў часе сьвяточнага салюту стаў вынікам парушэньня правілаў бясьпекі пры выкарыстаньні салютных установак.
За адзінаццаць гадоў да «крывавага салюту» на сьвяце ў цэнтры Менску ўзарвалася самаробная бомба, начыненая мэталічнымі прадметамі, у выніку чаго былі параненыя 54 чалавекі.
Зарады і ўстаноўкі для салюту на Дзень Рэспублікі, падчас якога загінула жанчына, а яшчэ 10 чалавек пацярпелі, пастаўляла расейская кампанія ААТ «Пиро-Росс».
Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту да афіцыйнага Дня Незалежнасьці чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі паляцелі ў бок людзей.
Выбухі адбыліся ў 3 з 6 месцаў, дзе праходзілі салюты. Высьветлена, што выбухнулі вырабы аднаго калібру (195 мм) зь пяці, якія ўжываліся падчас салюту (105 мм, 125 мм, 150 мм, 195 мм, 310 мм), паведаміла Міністэрства абароны.
Іх пастаўляе кампанія «Пиро-Росс». Камэнтаваць выпадак са сьмяротным зыходам і некалькімі пацярпелымі журналістам Свабоды ў кампаніі адмовіліся.
Загрузіць яшчэ