Месца, дзе 7 ліпеня здарылася трагедыя, — побач зь Белаазёрскай электрастанцыяй. Ад цэнтру гораду да яго каля 15 хвілін на аўтамабілі. Побач з каналам, у які заехаў перапоўнены аўтамабіль, некалькі дачных пасёлкаў. У адным зь іх перад трагічнай паездкай і адпачывала кампанія.