Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы прэзыдэнцкі ідэоляг Уладзімер Замяталін


Пра сьмерць паведаміў Свабодзе былы дырэктар «Беларусьфільму» Алег Сільвановіч са спасылкай на жонку Замяталіна.

Уладзімер Замяталін нарадзіўся ў 1947 годзе ў Туле ў Расеі. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, Вайскова-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве.

3 1992 года працаваў начальнікам прэс-цэнтра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; у 1994 годзе быў прэс-сакратаром старшыні Савету міністраў Вячаслава Кебіча.

У 1995-1997 ён быў начальнікам Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі. Потым быў старшынём Дзяржаўнага камітэту па друку.

З 1997 па 2000 год Замяталін быў намесьнікам прэм'ер-міністра Беларусі. З 2000 па 2001 год — намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

Апошняе месца працы Замяталіна — дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм».

У 2018 годзе розгалас атрымаў скандал, які былы галоўны ідэолаг краіны ўчыніў у менскай краме, дзе некалькі кас абслугоўваюць пакупнікоў на беларускай мове. У прыватнасці ён заявіў: «Да не хочу я говорить на вашем долбанном языке. Конституцию почитайте и отвечайте мне по-русски!»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG