Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука абвінавацілі ў вырабе дзіцячага порна. Маці прадавалі дачок «за грошы і ежу», — СК


Ілюстрацыйнае фота, ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота, ©Shutterstock

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня «маштабнай крымінальнай справы» аб «гандлі людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплюатацыі малалетніх» супраць 40-гадовага мужчыны зь Менску і дзьвюх жанчынаў з Наваполацку.

Паводле сьледчых, мужчына летам 2015 году пазнаёміўся пад Ушачамі зь дзьвюма жанчынамі і іхнымі дачкамі 2011 і 2013 гадоў нараджэньня, у наступным годзе прапанаваў жанчынам «прадставіць іхных дзяцей для выкарыстаньня ў вырабе парнаграфіі», за што плаціў «грашовымі сродкамі і прадуктамі харчаваньня». Да 2018 году мужчына зьняў «некалькі дзясяткаў» порнаролікаў.

Мужчына ня толькі прадаваў зьнятыя відэа на порнасайтах, але і прапаноўваў «выкарыстаньне дзяцей з мэтай сэксуальнай эксплюатацыі». Вядомы прынамсі адзін эпізод апошняга: у 2016 годзе, пішуць сьледчыя, мужчына прадставіў дзяўчынак для «сэксуальнай эксплюатацыі» «жыхару адной зь дзяржаваў Блізкага Ўсходу».

Зьвесткі пра магчымую датычнасьць мужчыны да гандлю дзіцячым порна паступілі летась з Расеі, а пазьней пры дапамозе Інтэрполу выявілася, што пакупнікамі былі грамадзяне Гішпаніі, Нямеччыны, Расеі і краінаў Блізкага Ўсходу.

Акрамя таго, сьледчыя выявілі, што мужчына вырошчваў марыхуану для ўласнага выкарыстаньня.

Мужчыну выставілі абвіначаньні па шэрагу крымінальных артыкулаў: за згвалтаваньне групай асобаў, дзеяньні сэксуальнага характару адносна малалетняй, гандаль людзьмі, выраб і распаўсюд парнаграфіі і захоўваньне наркатычных сродкаў. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Дзьвюх жанчын абвінавацілі ў гандлі людзьмі і дапамаганьні ў згвалтаваньні, іншых дзеяньнях сэксуальнага характару, вырабе парнаграфіі зь непаўнагадовымі. Максымальнае пакараньне — таксама да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд. Трох абвінавачаных зьмясьцілі пад варту. Мужчыну, якому прадалі дзяўчынак для «сэксуальнай эксплюатацыі», абвешчаны ў міжнародны вышук. Лёс ахвяраў не раскрываецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG