Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае месца выбухаў салютаў на 3 ліпеня. Фота з дрона


Мартыра, якая знаходзілася найбліжэй да Вострава птушак

Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту ў парку Перамогі каля стэлы «Менск — горад-герой», дзе напярэдадні прайшоў парад да афіцыйнага Дня Незалежнасьці, чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, а аскепкі паляцелі ў бок людзей.

Парк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая была найбліжэй да дамбы
Парк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая была найбліжэй да дамбы

​У выніку здарэньня 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы мэдыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, павыбівала шыбы ў будынках у розных частках гораду.

Агульны выгляд пляцоўкі, адкуль запускалі салют. Чырвоным пазначаныя месцы, дзе стаяць машыны, якія выбухнулі
Агульны выгляд пляцоўкі, адкуль запускалі салют. Чырвоным пазначаныя месцы, дзе стаяць машыны, якія выбухнулі
Чырвоным пазначаныя салютныя ўстаноўкі, якія выбухнулі, зялёным — цэлая
Чырвоным пазначаныя салютныя ўстаноўкі, якія выбухнулі, зялёным — цэлая

На месцы падзей усё яшчэ працуюць сьледчыя, салютныя устаноўкі пакуль не прыбралі. ​

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 463 КК («Парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі павышанай небясьпекі»).

Спарткомплекс «Дынама», у ім у выніку выбуху павыбівала шыбы. На пляцоўцы каля ракі знаходзіліся гледачы. Там жа стаяла жанчына, у якую трапіў аскепак снараду. Жанчына загінула
Спарткомплекс «Дынама», у ім у выніку выбуху павыбівала шыбы. На пляцоўцы каля ракі знаходзіліся гледачы. Там жа стаяла жанчына, у якую трапіў аскепак снараду. Жанчына загінула

Мінабароны паведаміла, што выбухі адбыліся ў трох з шасьці месцаў Менску, дзе праходзілі салюты. Устаноўлена, што падарваліся вырабы аднаго калібру. Паводле ведамства, прычынай выбухаў верагодна сталі няякасныя зарады.

BПарк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая стаяла найбліжэй да Вострава птушак
BПарк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая стаяла найбліжэй да Вострава птушак

​Вядома, што зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Іх пастаўляе кампанія «Пиро-Росс». Паводле прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Менск зарады з партыі 2017 году. Прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Менску.

У парку Перамогі
У парку Перамогі

Прэсавы сакратар Мінабароны Беларусі Ўладзімер Макараў сказаў Свабодзе, што вайскоўцы падчас выбухаў установак на салюце не пацярпелі.

Крывавы салют 3 ліпеня ў Менску. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG