Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: 14 расейскіх маракоў пахаваюць таемна


Дату і месца пахаваньня расейскіх падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, ня будуць абвяшчаць афіцыйна. Вядома, што іх пахаваюць у Пецярбургу, а жалобнымі захадамі кіруе намесьнік міністра абароны Андрэй Картаполаў, паведамляе «Фонтанка» без указаньня крыніцы.

У цырымоніі возьмуць удзел толькі семʼі, калегі і блізкія сябры загінулых, удакладняе выданьне.

Раней паведамлялася, што пахаваньне можа прайсьці на Серафімаўскіх могілках — там жа, дзе пахаваны экіпаж падводнай лодкі «Курск». Імёны вайскоўцаў напішуць на памятнай дошцы на сьцяне Марскога сабора.

Напярэдадні ў Кранштадце ў Марскім саборы Мікалая Цудатворца прайшла паніхіда па мараках. На яе прыйшло дзьве сотні вайскоўцаў мясцовага гарнізону.

Пажар на падводным апараце ў Баранцавым моры адбыўся 1 ліпеня. Асноўнай вэрсіяй здарэньня ў Міністэрстве абароны назвалі ўзгараньне ў акумулятарным адсеку. Напярэдадні Мінабароны апублікавала імёны афіцэраў, якія загінулі. Ведамства не называе апарат, на борце якога здарылася катастрофа. Паводле шматлікіх крыніц, гэта была глыбакаводная атамная падводная лодка АС-31, вядомая як «Лашарык». Гэта адзін з самых сакрэтных праектаў расейскага флёту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG