Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прараба з Маладэчна западозрылі ў сэксуальным гвалце сама меней над 5 дзецьмі


Падазраваны ў сэксуальным гвалце над дзецьмі жыхар Маладэчна. Фота МУС Беларусі.
Падазраваны ў сэксуальным гвалце над дзецьмі жыхар Маладэчна. Фота МУС Беларусі.

Маладэчанскія праваахоўнікі затрымалі мясцовага жыхара, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні сама меней пяці непаўналетніх дзяўчат. У міліцыі мяркуюць, што ахвяраў можа быць больш, і ня толькі ў Маладэчне.

Спачатку праваахоўнікі атрымалі зьвесткі пра тры эпізоды, якія адбыліся ў пачатку лета ў Маладэчне; пасьля знайшлі яшчэ дзьвюх пацярпелых. Мужчына 1968 году нараджэньня працаваў прарабам, бываў у службовых выправах у іншых рэгіёнах — мяркуецца, што ахвяры маглі быць і там.

Мужчына, як пішуць праваахоўнікі, не прадстаўляўся дзецям па імі, але «мог запомніцца вялікім памерам нагі, высокім ростам і худым целаскладам». Тых, хто мае зьвесткі пра дзеяньні зламысьніка, просяць тэлефанаваць па нумарах +375 176 77-19-11 і 77-16-56, +375 29 154-37-60 або на кароткі нумар 102.

Затрыманага раней прыцягвалі да адказнасьці за цяжкія злачынствы. Цяпер у дачыненьні яго распачалі справу паводле ч. 3 арт. 167 КК. Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ад 8 да 15 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG