Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у гандлёвым цэнтры ў Фларыдзе, 22 пацярпелыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота


Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі раненьні пры выбуху газу ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Плантэйшн ў амэрыканскім штаце Фларыда, паведамляе агенцтва АР са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Стан дваіх пацярпелых ацэньваецца як цяжкі.

Выбух адбыўся ў піцэрыі, якая цалкам разбурана. Таксама выбітыя вокны ў фітнэс-клюбе па суседзтву. Выбухам раскідала вялікія кавалкі бэтону і мэталу на адлегласьці 50 — 100 мэтраў, абломкі зьнішчылі дзьве пажарныя машыны. Прылеглая да гандлёвага цэнтра вуліца перакрытая для руху транспарту.

Па словах аднаго з відавочцаў, супрацоўніка крамы праз дарогу ад ГЦ, выбух спачатку прынялі за гром, а потым будынак пачатак трэсьціся. АВС са спасылкай на мясцовыя ўлады паведамляе, што сярод абломкаў былі знойдзеныя разарваныя газавыя трубы, але пакуль няма афіцыйнага пацьверджаньня, што выбух быў выкліканы менавіта уцечкай газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG