Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні людзей прыйшлі разьвітацца зь дзецьмі, якія загінулі каля Белаазёрску. ФОТА


Пахаваньне ахвяраў трагічнай аўтааварыі пройдзе ў аўторак 9 ліпеня.

Аўтамабільная аварыя, у якой загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое малых дзяцей, адбылася каля Белаазёрску ўдзень 7 ліпеня. Бездарожнік «Мэрсэдэс», у якім ехалі сямёра дарослых і трое дзяцей, зваліўся ў канал. Выжылі толькі тыя, хто змог сам выплысьці з аўтамабіля, які затануў на чатырохмэтровай глыбіні.

Цырымоніі разьвітаньня з ахвярамі аварыі пачаліся ўвечары 8 ліпеня па ўсім горадзе. З Ірынай Бярнацкай і яе 9-гадовай дачкой, якія ў момант аварыі сядзелі побач з кіроўцам і не змаглі выбрацца з машыны, людзі разьвітваліся ў будынку 3-й школы. Прыкладна сотня чалавек чакала пачатку цырымоніі каля гадзіны.

Сваякі і знаёмыя загінулай Ірыны Бярнацкай і яе дачкі
Сваякі і знаёмыя загінулай Ірыны Бярнацкай і яе дачкі

Каля школы, дзе разьвітваліся з Ірыный Бярнацкай і яе дачкой
Каля школы, дзе разьвітваліся з Ірыный Бярнацкай і яе дачкой

Прадавачкі з крамы насупраць школы
Прадавачкі з крамы насупраць школы

Труна Ірыны Бярнацкай
Труна Ірыны Бярнацкай

Яшчэ з двума дзецьмі, 9-гадовым хлопчыкам і 4-гадовай дзяўчынкай, разьвітваліся дома, на вуліцы Леніна. Туды прыйшлі некалькі соцень чалавек.

Каля дома, дзе разьвітваліся зь дзецьмі
Каля дома, дзе разьвітваліся зь дзецьмі

Разьвітальная імша заплянаваная на 13 гадзін аўторка.

Акрамя траіх дзяцей і Ірыны, у аварыі загінуў 21-гадовы Павал, які быў на апошнім шэрагу. Ён ня змог выбрацца праз багажнік.

Аварыя стала сапраўдным шокам для 12-тысячнага Белаазёрску. Жыхары гораду абмяркоўваюць падрабязнасьці здарэньня.

Кіроўца аўтамабіля, Андрэй Букраба, узяты пад варту. Адразу пасьля здарэньня ў яго ў крыві знайшлі 1,4 праміле алькаголю. Яму ўжо прад’явілі абвінавачаньні. 31-гадоваму жыхару Белаазёрску пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG