Нямецкія мытныя чыноўнікі абвясьцілі пра канфіскацыю найбуйнейшай у гісторыі краіны партыі какаіну ў порце Гамбургу.
У розных частках Бангкоку выбухнула шэсьць прыладаў, паведамляюць мясцовыя СМІ. Паводле дадзеных паліцыі і лекараў, у выніку выбухаў пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з якіх быў шпіталізаваны.
Фатаздымкі дохлых цялят і траўмаваных кароў з малочна-таварнай фэрмы ў Магілёўскай вобласьці ўзрушылі сацыяльныя сеткі. Свабода даведалася, ці праўдзівыя фота і што здарылася з каровамі.
Міністэрства абароны 1 жніўня абвергла інфармацыю з тэлеграм-каналу Nexta, паводле якой салдату тэрміновай службы берасьцейскай 38-й дэсантна-штурмавой брыгады правялі орхэктамію — апэрацыю па выдаленьні яечка.
У ведамстве абяцаюць вярнуць тэрыторыю пешаходам ужо на наступным тыдні.
Пуцін ацаніў прапанову прэзыдэнта ЗША як «заруку аднаўленьня поўнафарматных стасункаў» паміж Масквой і Вашынгтонам.
На Зыбіцкай вуліцы ў Менску падлетак скінуў у ваду пракатны ровар «Колабайк». Ягоны сябар зьняў гэта на відэа, якое пазьней апублікавалі ў сацсетках. Заведзена крымінальная справа за хуліганства, піша Сьледчы камітэт.
Побач зь вёскай Глушкавічы ў Лельчыцкім раёне 30 ліпеня разрад маланкі меркавана забіў жанчыну 1965 году нараджэньня, піша сайт Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз.
Удзень 31 ліпеня з вакна пятага паверху дома выпаў 6-гадовы хлопчык. Яго жыцьцю і здароўю нічога не пагражае, піша Сьледчы камітэт.
31 ліпеня на 163-м км аўтадарогі Менск — Горадня мікрааўтобус «Мэрсэдэс» з 42-гадовым кіроўцам выехаў на ўзбочыну і сутыкнуўся з фурай, паведамілі ў прэс-службе Сьледчага камітэту.
Адна котка не пацярпела, у другой пералом хрыбта.
Імя пацярпелага не называецца, але паведамляецца, што ён служыць у 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадзе. Мужчына атрымаў «раненьне мяккіх тканак пляча», ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.
Адзін з былых віцэ-прэзыдэнта Ірану і былы мэр Тэгерану Мухамад Алі Наджафі прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за забойства сваёй жонкі.
У Беларусі пачалі выяўляць больш злачынстваў, учыненых пэдафіламі
Туркмэнская дзяржаўная тэлевізія паказала рэпартаж пра тое, як кіраўнікі ўрада Туркмэністана праводзяць свой адпачынак у нацыянальнай турыстычнай зоне «Аваза» на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора.
У Магілёве 30 ліпеня сутыкнуліся міліцэйскі УАЗ і Opel. Абодвух кіроўцаў прыцягнулі да адказнасьці, піша БелТА са спасылкай на МУС.
У гадавіну забойства ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы трох расейскіх журналістаў, Архана Джэмаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанкі, дасьледчы цэнтар «Дасье» апублікаваў выніковы даклад пра абставіны гэтага злачынства.
Мінабароны прызнала сапраўднасьць здарэньня. Вядзецца сьледзтва.
Рэклямны банэр беларускай патрыятычнай крамы Symbal.by «Родная Беларусь» застанецца на сваім месцы. Раней дырэктар крамы Павал Белавус у «Фэйсбуку» паведаміў, што праз два дні рэклямна-інфармацыйны аддзел Менскага мэтрапалітэну запатрабаваў ад агенцтва «Мэдыя Альянс» тэрмінова зьняць і замяніць яго.
Згодна з паведамленьнем уладаў, гэта адбылося 29 ліпеня ў выніку канфлікту паміж злачыннымі групоўкамі: члены банды з аднаго турэмнага блёку ўварваліся ў іншую частку турмы Альтаміра у штаце Пара.
Адзін зь меркаваных арганізатараў тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў Нью-Ёрку Халід Шэйх Мухамэд гатовы пацьвердзіць інфармацыю аб дачыненьні Савудаўскай Арабіі да нападаў.
Уначы 30 ліпеня на станцыі «Брэст-Усходні» на сартавальнай горцы адбыўся чарговы сход грузавога цягніка, паведаміў тэлеграм-канал NEXTA. На шчасьце, людзі не пацярпелі, гаворыцца ў паведамленьні.
Назвы грыбоў засвойваюць ня ў школе, не з расейскіх сэрыялаў, а ад дзядоў-бабуляў. Яны жыцьцёва важныя: дапамагаюць не атруціцца. На якой мове называюць грыбы нашыя людзі? Вулічнае апытаньне.
Радыяактыўнае воблака прайшло ў тым ліку над Браславам і Пінскам. Але, нягледзячы на павышаны ўзровень радыяцыі, яно не ўяўляла пагрозы здароўю людзей за межамі Расеі.
Міліцыянты прыводзяць прыклад: 26 ліпеня ў «Таварах для дому» ў вёсцы Залесьсе Чачэрскага раёну жанчыне «сплацілі штраф» у 45 рублёў.
У Менску 20-гадовы мужчына ў двары жылога дому прапаноўваў дзецям пакаштаваць наркотыкі, піша ГУУС Менгарвыканкаму.
29 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава, абвінавачанага ў забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына, перадае рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
27 ліпеня на будоўлі Беларускай АЭС у Астраўцы ўпала люлька аўтавышкі, двое рабочых атрымалі траўмы, паведамляе Сьледчы камітэт.
Паводле доктаркі Навальнага, у яго сымптомы, якія адпавядаюць «востраму таксычнаму кератыт-каньюктывіту і дэрматыту і агульнай інтаксыкацыі».
Інцыдэнт адбыўся на гастранамічным фэстывалі на поўначы штату.
У гарадзкім вадаёме Шчучына (Гарадзенская вобласьць) сёньня прыблізна а 8-й гадзіне рыбак вылавіў прадмет, які плыў па вадзе і быў падобны на савецкі пераносны зэнітны ракетны комплекс «Ігла-1», паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту Беларусі.
У Пецярбургу знайшлі цела беларускага Youtube- блогера, паведамляе выданьне 78.ru.
У Веткаўскім раёне 26 ліпеня шукалі дзяўчынку ўзростам паўтара года. Яна пайшла ад бацькоў і самотна прайшла кілямэтар па полі.
На Алясцы патанула 24-гадовая грамадзянка Беларусі Ніка Ніканава. Яна была рэжысэркай, якая дасьледавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. У гэтым годзе яна зьняла 20-хвілінны фільм «Пакаленьне 328».
Апоўначы 27 ліпеня рух цягнікоў на ўчастку Ворша — Віцебск цалкам аднавілі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-цэнтар Беларускай чыгункі.
Але ён пакуль застаецца ў рэанімацыі.
Старшыня беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч правёў сустрэчу з жыхарамі Пінску. Аднак, яе спрабавалі сарваць двое мужчын: адзін зь іх быў у парыку, апрануты ў мэдычны халат, і без штаноў.
Ліквідацыяй наступстваў займаецца МНС. Рух цягнікоў абяцаюць аднавіць на працягу сутак.
Невядомы страляў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hürriyet.
Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне падазраванага ў забойстве ЛГБТ-актывісткі ў Пецярбургу Алены Грыгор’евай.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе патлумачыла, чаму яна вырашыла выставіць у сацсеткі запіску маці, які пакінула немаўля ў гомельскім шпіталі.
Шараговец выведнага батальёну 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, якая базуецца ў Горадні, ускрыў сабе вены.
Міліцыя затрымала супрацоўніка Наваполацкага аддзелу Дэпартамэнту аховы, яго падазраюць у нелегальным абарачэньні наркотыкаў, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў афіцыйным «Тэлеграме».
Упраўленьне Беларускай чыгункі паведамляе, што прычына інцыдэнту на перагоне каля вёскі Замасточча пад Віцебскам, дзе з рэек сышло 18 цыстэрнаў з прапанам (адна зь іх працякла), пакуль невядомая.
У Мінабароны Азэрбайджану паведамілі, што самалёт Міг-29 Вайскова-паветраных сіл краіны пацярпеў крушэньне падчас плянавых трэнавальных палётаў. Паводле папярэдніх ацэнак, самалёт упаў у Касьпійскае мора.
Выцек газу ў адной з 15 цыстэрнаў, якія сышлі з рэек на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Замасточча (15 км ад Віцебску), ліквідаваны.
Беларускаму дыплямату Аляксандру Паганшаву, параненаму напярэдадні ў Турэччыне, зрабілі апэрацыю. Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.
Чыноўнік зь нязначнымі апёкамі шпіталізаваны, узбуджаная крымінальная справа.
Загрузіць яшчэ