Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быкі на фэстывалі ў Гішпаніі забадалі траіх чалавек. ФОТА


Забег у Памплёне ў 2017 годзе
Забег у Памплёне ў 2017 годзе

Тры чалавекі былі параненыя рагамі быкоў падчас штогадовага забегу на традыцыйным фэсьце Сан Фэрмін у гішпанскім горадзе Памплёна.

Паводле мясцовых уладаў, сур’ёзна параненыя два амэрыканцы, узростам 23 і 46 гадоў, і 40-гадовы гішпанец. Агулам мэдычная дапамога спатрэбілася 48 чалавекам.

Да наступнай нядзелі штодня будуць ладзіцца такія забегі на 850 мэтраў па вузкіх вулачках гораду. Ад 1910 году, калі пачалі весьці такую статыстыку, прынамсі 16 чалавек загінулі падчас фэстывалю.

Архіўныя фота з фэстывалю:

Быкі, якіх выпускаюць на вуліцы, пазьней удзельнічаюць у карыдзе. Актывісты ў абарону правоў жывёлаў рэгулярна пратэстуюць супраць гэтага традыцыйнага гішпанскага відовішча.

Дэманстранты пратэстуюць супраць правядзеньня карыды перад пачаткам фэстывалю ў Памплёне, 2018 год
Дэманстранты пратэстуюць супраць правядзеньня карыды перад пачаткам фэстывалю ў Памплёне, 2018 год

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG