Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Масквою гарыць ЦЭЦ. Полымя падымалася на вышыню 50 мэтраў


У падмаскоўных Мыцішчах гарыць цеплаэлектрастанцыя «Паўночная». Полымя ад пажару падымалася на вышыню 50 мэтраў, паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва». Відэа зь месца падзеяў выкладваюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Паводле дадзеных крыніцы агенцтва ТАСС, пажар адбыўся на газавай станцыі высокага ціску на тэрыторыі электрастанцыі.

На месца пажару накіраваныя дзясяткі пажарных разьлікаў і пажарны цягнік. На ліквідацыі працуюць каля ста чалавек, да тушэньня прыцягнутая авіяцыя.

Паводле дадзеных выданьня «База», пры пажары пацярпелі 8 супрацоўнікаў разьмешчанай побач з ЦЭЦ аўтамайстэрні. Гэтую інфармацыю пазьней пацьвердзілі ў МНС Расеі. Побач з электрастанцыяй разьмешчаны буйны гандлёвы цэнтар «Июнь» і недабудаваны будынак інтэрнату.

Мыцішчанская ЦЭЦ-27 «Паўночная» ўведзеная ў эксплюатацыю ў 1992 годзе. Яе асноўнае паліва — прыродны газ. Сумарная магутнасьць станцыі — 1060 МВт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG