Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны адмовілася ад тэхабслугоўваньня гарматаў «крывавага салюту», — прадстаўнік расейскага пастаўшчыка

Адна з салютных установак, пашкоджаных 3 ліпеня, архіўнае фота
Адна з салютных установак, пашкоджаных 3 ліпеня, архіўнае фота

Прадстаўнік расейскай кампаніі «Пиро-Росс» (двух супрацоўнікаў якой затрымалі ў Беларусі пасьля здарэньняў з фаервэркамі 3 ліпеня, калі загінула жанчына, а яшчэ 10 чалавек былі параненыя) сьцьвярджае ў камэнтары Antijournalist.by, што Міністэрства абароны Беларусі адмовілася ад тэхнічнага абслугоўваньня пускавых установак, пашкоджаных 3 ліпеня.

Андрэй Інкін, як сьцьвярджаецца на Antijournalist.by, быў канструктарам тых самаходных пускавых установак 2А85, што выкарыстоўвалі ў Менску 3 ліпеня. Ён мусіў быць у Менску ў гэты дзень, каб кантраляваць сцэнар салюту, але ня змог гэта зрабіць, бо хварэў.

Інкін кажа, што зараджаньнем салютных установак займаліся не прадстаўнікі «Пиро-Росс», а беларускія вайскоўцы. Прадстаўнікі ж кампаніі павінны былі б ліквідаваць дробныя няспраўнасьці, калі б вайскоўцы іх заўважылі. Асноўнай задачай тых прадстаўнікоў было ўзгадніць сцэнар салюту. Зь беларускага боку, сьцьвярджае Інкін, не было чалавека, адказнага за тэхнічны стан установак, хоць у Расеі такія спэцыялісты ёсьць.

Што адбывалася на месцы трагедыі пасьля салюту ў Менску. ФОТА

Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
1/13 Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
2/13 Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
3/13 Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
4/13 Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
5/13 Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
6/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
7/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
8/13 Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
9/13 Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
10/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
11/13 Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
12/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
13/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Previous slide
Next slide

Таксама прадстаўнік «Пиро-Росс» заявіў, што 10-гадовы гарантыйны тэрмін эксплюатацыі гэтых салютных установак скончыўся ў 2018 годзе, а Міністэрства абароны Беларусі адмовілася ад іх тэхнічнага абслугоўваньня ці капітальнага рамонту ў расейскай кампаніі.

Ён мяркуе, што вайскоўцы маглі самі праводзіць тэхнічнае абслугоўваньне, бо, магчыма, ня мелі сродкаў на капрамонт у Расеі. Інкін падкрэсьлівае: заканчэньне гэтага тэрміну ня значыць, што ўстаноўкамі немагчыма карыстацца далей, а значыць толькі, што трэба правесьці іх абслугоўваньне ў заводзкіх умовах.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў сказаў карэспандэнту Свабоды, што «паколькі па ўсіх гэтых пытаньнях разьбіраецца сьледзтва, усе пытаньні — да Сьледчага камітэту». Атрымаць апэратыўны камэнтар Сьледчага камітэту наконт гэтых заяваў Свабодзе не ўдалося.

Сьледчы камітэт мае галоўнае пытаньне да снарадаў, а не да пускавых установак

Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч расказаў 11 ліпеня пра расьсьледаваньне здарэньня.

Як перадае БелТА, абвінавачаньне двум затрыманым грамадзянам Расеі пакуль ня выставілі. Іх трымаюць пад вартай у сьледчым ізалятары № 1 гораду Менску. Сьледчыя падазраюць, што супрацоўнікі кампаніі «Пиро-Росс» зьвязаныя з пастаўкай няякаснай піратэхнікі. Затрыманыя даюць паказаньні.

Абвінавачаньне ім зьбіраюцца выставіць, кажа Наскевіч. На гэта ёсьць 10 дзён з моманту затрыманьня.

Сьледчыя па-ранейшаму разглядаюць чатыры вэрсіі прычынаў здарэньня, але Наскевіч адзначае, што «самая відавочная» вэрсія «ўжо знаходзіць пацьверджаньні»: зарады салютных гарматаў былі няякасныя.

«Цяпер пытаньне іншае: яны першапачаткова былі неналежнай якасьці альбо такімі сталі — гэта самы актуальны прадмет расьсьледаваньня», — сказаў ён.

Прадстаўнік жа «Пиро-Росс» сьцьвярджаў, што 5-гадовы гарантыйны тэрмін на зарады яшчэ ня скончыўся: асноўную іх частку вырабілі ў 2017 годзе, а некаторыя зарады 105 мм — сёлета.

Трагедыя падчас салюту 3 ліпеня. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG