Вечарам 3 ліпеня Натальля Максімчук прыйшла паглядзець салют на набярэжную Сьвіслачы. У парку Перамогі на супрацьлеглым беразе знаходзілася пускавая ўстаноўка з зарадамі фаервэркаў. Нечакана адзін з снарадаў разарваўся каля зямлі. Разьляцеліся аскепкі, адзін зь якіх сьмяротна параніў жанчыну. Ёй было 64 гады.
Photo: Uladz Hrydzin (RFE/RL)