Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас салюту ў комплексе «Дынама» пашкодзіла 51 шыбу. Стратаў — на 25 000 даляраў. ФОТА

Падчас выбуху салюту ў Менску 3 ліпеня моцна пацярпеў спартовы комплекс «Дынама». Гэта пляцоўка на ўзьбярэжжы Сьвіслачы, дзе рэгулярна праходзяць кніжныя кірмашы. Ударнай хваляй ад выбуху салюту ў комплексе пашкодзіла 51 шыбу, паведамляе «Белсат».

Агулам выбіла 22 вялікія шыбы і 29 малых. Намесьнік старшыні комплексу Сяргей Суліма ацэньвае страты ў 25 тысяч даляраў. Таксама ад выбуховай хвалі ўнутры комплексу пападалі і пабіліся сьвяцільнікі.

Апроч таго, дырэктар ЖЭСу № 2 у Менску Алег Курчэўскі паведаміў, што ў жылым доме на Чарвякова, 4 выбуховай хваляй выбіла 10 вокнаў у чатырох кватэрах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG