Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу машыны, якая патанула ў Белаазёрску разам зь людзьмі, узялі пад варту


Месца ДТЗ у Белаазёрску
Месца ДТЗ у Белаазёрску

У аварыі загінулі 5 чалавек, зь іх двое дзяцей. Кіроўцу пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Кіроўцу машыны, якая 7 ліпеня трапіла ў мэліярацыйны канал нездалёк ад Белаазёрску ўзялі пад варту. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт у сваім акаўнце ў Тэлеграме.

«Кіроўцу прад’яўлена абвінавачаньне ў парушэньне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алькагольнага апʼяненьня, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асобаў», — паведамляюць у СК. Максымальная санкцыя па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўленьня волі.

10 чалавек знаходзіліся ў аўтамабілі «Мэрсэдэс GL», які 7 ліпеня пацярпеў аварыю непадалёк ад Белаазёрску.

Кіроўца аўтамабіля ня справіўся з кіраваньнем і перакуліўся ў мэліярацыйны канал. У машыне было пяцёра мужчын, дзьве жанчыны і трое дзяцей. Мужчына, жанчына, 4-гадовая дзяўчынка, 9-гадовыя хлопчык і дзяўчынка патанулі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG