Дазвол далі пасьля таго, як расейскія спэцыялісты наведалі 51 беларускае «яблычнае» прадпрыемства, агледзелі сады і склады, а таксама атрымалі зьвесткі пра пляны паставак.
Вярхоўны суд Расеі ў аўторак зацьвердзіў прысуд грамадзяніну Ўкраіны Паўлу Грыбу, асуджанаму за падбухторваньне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
Алена Грыгор’ева, забітая 21 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ЛГБТ-актывістка, уваходзіла ў сьпіс патэнцыйных ахвяраў праекту «Піла супраць ЛГБТ», пішуць «Фонтанка» і «Росбалт». Паводле сьледчых, забойцаў магло быць некалькі.
У Санкт-Пецярбургу забілі ЛГБТ-актывістку Алену Грыгор’еву. Пра гэта паведамляе «Фонтанка», інфармацыю таксама пацьвердзіў праваабаронца Дынар Ідрысаў.
Чэская пракуратура адкрыла справу супраць грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Чэхіі, за ўдзел у баявых дзеяньнях у Данбасе на баку «Данецкай народнай рэспублікі» («ДНР»). Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам прадстаўнік чэскай Генэральнай пракуратуры Марэк Бодлак.
Паводле «Расейскай газэты», у Расеі прынялі новы закон, які дазваляе ствараць філіялы калёній-пасяленьняў пры прадпрыемствах, дзе ёсьць праца для зьняволеных.
Расея і Беларусь у рамках «Саюзнай дзяржавы» павінны будуць прыйсьці да ўвядзеньня адзінай валюты. Пра гэта заявіла ў нядзелю старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка ў этэры беларускага тэлеканалу ОНТ.
Як Лукашэнка паўплываў на Расею за чвэрць стагодзьдзя свайго кіраваньня - адказ расейскага публіцыста і палітоляга Леаніда Радзіхоўскага
Больш за 22 тысяч чалавек выйшлі ў суботу ў Маскве на пратэст, паведамляе праект «Белы лічыльнік». Масквічы выйшлі на прасп’кт Сахарава, каб патрабаваць ад уладаў зарэгістраваць незалежных і апазыцыйных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу.
Пра Расею для розных пакаленьняў беларусаў разважаюць аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў, карэспандэнтка «Нямецкай хвалі» па Беларусі Аляксандра Багуслаўская і сацыёляг Алена Арцёменка.
У 2000 годзе ў інтэрвію CNN Пуціна спыталі, што сталася з атамнай падводнай лодкай «Курск», на якой загінулі 118 маракоў. Пуцін з усьмешкай адказаў відавочнае: «Яна патанула».
У Расеі супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у кватэры маскоўскай гомасэксуальнай пары, якая выхоўвае двух усыноўленых дзяцей. Пра гэта паведамляе ЛГБТ-група «Выхад».
Прычынай экстраннай эвакуацыі пасажыраў самалёта «Боінг-737» кампаніі Nordwind у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева стала тое, што пары гідраўлічнай вадкасьці і алею патрапілі ў кандыцыянэры. Да такой высновы прыйшла сьледча-апэратыўная група.
«Размова пра магчымае судзеяньне Беларусі ў зьмякчэньні наступстваў падатковага манэўру, які праводзіцца ў Расеі. Гэтае пытаньне ў прапрацоўцы, яно будзе вырашацца комплексна. У сувязі з гэтым даваць якія-небудзь ацэнкі сёньня заўчасна».
У Маскве паліцэйскія затрымалі актывіста Максіма Кандрацьева, які выйшаў на Красную плошчу з адзіночным пікетам за свабоду слова і мірных сходаў. Актывіст трымаў у руках чысты ліст паперы, паведамляе «Настоящее время».
«Было бы недарэчна адзначаць гадавіну агрэсіі супраць Польшчы з удзелам кіраўніка, які цяпер дзейнічае гэтаксама ў дачыненьні сваіх суседзяў».
Вынікі апошніх сустрэчаў Лукашэнкі і Пуціна абмяркоўваюць выкладчык расейскай Вышэйшай школы эканомікі Дзьмітры Балкунец і аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Фігурант справы аб забруджваньні нафтаправода Дружба, былы генэральны дырэктар кампаніі «Самаратранснефть-терминал» Раман Ружачко затрыманы ў Літве.
«Калі нас на Захадзе крытыкуюць, я ім кажу: вы яшчэ з намі не разьлічыліся за тую апошнюю вайну, якая спароджаная была вамі на нашай тэрыторыі».
Пра ўплыў Аляксандра Лукашэнкі на Расею — вядомы расейскі публіцыст, адзін з пачынальнікаў новага стылю расейскай журналістыкі Максім Сакалоў
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Пра тры этапы ўплыву Аляксандра Лукашэнкі на Расею — Мадэст Колераў, расейскі гісторык, грамадзкі дзяяч, галоўны рэдактар агенцтва Regnum.
Расейская трубаправодная кампанія «Транснефть» плянуе пачаць падмешваць нафту з высокай колькасьцю хлёрарганікі ў чыстыя патокі з наступнага тыдня, каб паступова ачысьціць сыстэму нафтаправодаў, паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы ў галіне.
Як Лукашэнка паўплываў на Расею за 25 гадоў свайго кіраваньня? Сёньня — адказ Аляксандра Баўнава, публіцыста, палітоляга, былога дыплямата, галоўнага рэдактара сайту Carnegie.ru
Прэзыдэнт Расеі падпісаў указ, паводле якога грамадзянства Расеі могуць атрымаць у спрошчаным парадку ўкраінцы, якія знаходзяцца ў Расеі і якія раней жылі на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны.
Лукашэнка яшчэ не да канца інтэграваны. Яго запрашаюць, маўляў, паглядзі — прыкладна так і з Беларусьсю будзе.
Былы канцлер Аўстрыі Крыстыян Керн стаў незалежным сябрам рады дырэктараў расейскай дзяржаўнай кампаніі «РЖД» (Расейскія чыгункі). Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на Цэнтар раскрыцьця карпарацыйнай інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс».
Маскоўскі суд задаволіў просьбу сьледзтва і падоўжыў арышт шасьцярым з 24 украінскіх маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. У бліжэйшы час суд разгледзіць аналягічныя хадайніцтвы ў дачыненьні да астатніх украінцаў.
У Беларусі нельга выступаць без гастрольнага пасьведчаньня ў рэальным сьвеце, але можна праз інтэрнэт.
Упаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова і ўпаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава на сустрэчы ў аўторак абмяняліся сьпісамі грамадзян сваіх краін, вязьняў у калёніях і СІЗА на чужой тэрыторыі.
Прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня МУС па Маскве паведаміла, што чацьвёра супрацоўнікаў УУС па Заходняй адміністратыўнай акрузе Масквы былі звольненыя па выніках службовай праверкі пасьля крымінальнай справы журналіста Івана Галунова.
Як Лукашэнка паўплываў на Расею за чвэрць стагодзьдзя свайго кіраваньня? Сёньня - адказ Юліі Латынінай, расейскай публіцысткі і пісьменьніцы, супрацоўніцы «Новой газеты» і «Эха Москвы», ляўрэаткі прэміі дзярждэпартаменту ЗША «Абаронца Свабоды» за 2008 год
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
Прынамсі траіх шпіталізавалі, затрымана ня менш за 39 пратэстоўцаў.
20 ліпеня споўніцца 25 гадоў з дня першай інаўгурацыі прэзыдэнта Лукашэнкі. Як кіраваная ім Беларусь, ён сам паўплываў на Расею за гэтыя чвэрць стагодзьдзя? Сёньня - адказ Глеба Паўлоўскага, расейскага палітоляга, у 1996-2011 гадах — палітычнага кансультанта расейскіх прэзыдэнтаў.
«У адваротным выпадку Масква будзе несьці аднаасобную адказнасьць за наступствы», — заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Ён адзначыў, што адмова ад дамовы ставіць пад пагрозу бясьпеку Эўропы і ўсяго сьвету.
На доме, дзе жыў вядомы пісьменьнік, хочуць павесіць мэмарыяльную шыльду.
Удзельнікі пратэсту спрабавалі разьбіць намётавы лягер каля Маскоўскага гарадзкога выбаркаму. Каля чатырох дзясяткаў чалавек затрымана на несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Масквы, зьвязанай з выбарамі ў гарадзкі парлямэнт.
У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.
Пра гэта напісала амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва Bloomberg. Паводле агенцтва, пляны Крамля на час пасьля 2024 году цяпер палягаюць у тым, каб Уладзімір Пуцін стаў прэм’ерам з пашыранымі паўнамоцтвамі.
Масква адмовілася абмяркоўваць зь Японіяй магчымасьць перадачы ёй двух з чатырох паўднёвакурыльскіх астравоў у рамках перамоваў аб заключэньні мірнай дамовы, перадае агенцтва ТАСС са спасылкай на японскае агенцтва Кіёда.
У Маскве распачалася акцыя за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У Новапушкінскім сквэры сабраліся некалькі тысяч чалавек, побач стаяць аўтазакі.
Расейскае агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на «вайскова-дыпляматычную крыніцу» у суботу выступіла са сьцьвярджэньнем, што амэрыканскія і брытанскія спэцслужбы «рыхтуюць дэзінфармацыю пра асяродзьдзе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і кіраўніцтва Мінабароны».
Шаман зь Якуцку Аляксандар Габышаў, які пешшу праз усю Расею ідзе ў Маскву «выгнаць злога духа Пуціна з Крамля», сабраў масавы мітынг у Чыце.
Таксама ідэю есьці харчы, якую агучыў «Расспажыўнагляд», падтрымаў Савет у разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі.
Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, ініцыятарам тэлефоннай размовы была Ўкраіна.
Міністэрства замежных справаў Латвіі ў чацьвер выклікала часовага паверанага ў справах Расеі Вадзіма Васільева і заявіла яму пратэст у сувязі са спробамі Расеі апраўдаць злачынствы Іосіфа Сталіна і Адольфа Гітлера.
У Маскве каля будынку Вярхоўнага суду затрыманыя некалькі дзясяткаў актывістаў, якія выступаюць супраць перасьледу крымскіх татараў у справе «Хізб ут-Тахрыр».
Палітыкі крайне правай партыі «Ліга Поўначы» віцэ-прэм’ера Італіі Матэа Сальвініі вялі перамовы аб фінансаваньні з прадстаўнікамі Крамля.
Паводле ацэнак расейскай праваабаронцы Аляксандры Крыленкавой, на плошчу выйшлі дзесяткі вэтэранаў крымскататарскага нацыянальнага руху і разгарнулі плякаты.
Загрузіць яшчэ