Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва назвала прычыну аварыйнай эвакуацыі ў Шарамецьцеве, дзе пасажыры пацярпелі праз паніку


Самалёі авіякампаніі Nordwind
Самалёі авіякампаніі Nordwind

Прычынай экстраннай эвакуацыі пасажыраў самалёта «Боінг-737» кампаніі Nordwind у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева стала тое, што пары гідраўлічнай вадкасьці і алею патрапілі ў кандыцыянэры. Да такой высновы прыйшла сьледча-апэратыўная група.

Пажару не было. Самалёт ня мае пашкоджаньняў, паведаміла Інтэрфаксу прадстаўнік маскоўскага міжрэгіянальнага ўпраўленьня на транспарце Сьледчага камітэту Расеі Алена Маркоўская.

У ноч на пятніцу восем пасажыраў самалёта «Боінг-737», які ляцеў з Масквы ў Ерэван, атрымалі траўмы пры эвакуацыі па надзіманым трапах.

Самалёт рыхтаваўся да ўзьлёту і знаходзіўся на паласе. У гэты момант у кабіне пілётаў спрацаваў датчык задымленьня, а ў салёне зьявіўся староньні пах. Экіпаж перапыніў узьлёт і прыняў рашэньне эвакуяваць пасажыраў у аварыйным рэжыме, гаворыцца ў паведамленьні авіякампаніі. На борце знаходзіліся 179 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей. Падчас эвакуацыі пачаліся паніка і цісканіна, у выніку восем чалавек атрымалі ўдары і драпіны.

Расавіяцыя стварыла адмысловую камісію для расьсьледаваньня прычын здарэньня ў Шарамецьцеве, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG