Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заявіла пратэст Расеі за спробы апраўдаць супольныя злачынствы Сталіна і Гітлера


Міністэрства замежных справаў Латвіі ў чацьвер выклікала часовага паверанага ў справах Расеі Вадзіма Васільева і заявіла яму пратэст у сувязі са спробамі Расеі апраўдаць злачынствы Іосіфа Сталіна і Адольфа Гітлера.

«Латвія катэгарычна асуджае усё больш часта назіраныя ў Расеі спробы апраўдаць супольныя злачынствы Сталіна і Гітлера, у тым ліку падпісаньне пакту Молатава-Рыбэнтропа. Асабліва цынічным выглядае арганізацыя ў Маскве артылерыйскіх салютаў у гонар „вызваленьня“ сталіц краінаў Балтыі падчас 80-й гадавіны падпісаньня пакту», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

«Вітаючы разгром нацызму, мы нагадваем сьвету, што свабода і незалежнасьць Латвіі, Літвы і Эстоніі былі адноўленыя 45 гадамі пазьней, бо ўвядзеньне Чырвонай арміі азначала аднаўленьне савецкай акупацыі», — адзначыла Міністэрства замежных справаў Латвіі.

Падчас размовы прадстаўніку расейскай амбасады было заяўлена, што плянаваны ў Маскве сьвяточны артылерыйскі салют у 75-ю гадавіну вызваленьня Рыгі ад нацысцкай акупацыі Латвія лічыць непрымальным і непрыязным крокам.

Учора і сёньня з аналягічнымі пратэстамі на адрас Расеі выступілі ўлады Эстоніі і Літвы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG