Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея загадзя абвясьціла будучыя магчымыя публікацыі пра Пуціна несапраўднымі

Уладзімір Пуцін зь міістрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу
Уладзімір Пуцін зь міістрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу

Расейскае агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на «вайскова-дыпляматычную крыніцу» у суботу выступіла са сьцьвярджэньнем, што амэрыканскія і брытанскія спэцслужбы «рыхтуюць дэзінфармацыю пра асяродзьдзе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і кіраўніцтва Мінабароны». Гэтую інфармацыю нібыта плянуецца выкарыстаць для абгрунтаваньня новых санкцый супраць Расеі.

Паводле крыніцы агенцтва, спэцыялісты амэрыканскіх і брытанскіх спэцслужбаў «фабрыкуюць фэйкавую інфармацыю пра расейскае кіраўніцтва» падобна так званаму «Панамагейту» — публікацыі матэрыялаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca ў 2016 годзе.

Крыніца «РИА Новости» сьцьвярджае, што гэтая «фэйкавая інфармацыя» нібыта будзе ўкінутая ў інфармацыйную прастору праз «Праект па расьсьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці» (OCCRP), структуры фінансістаў Джорджа Сораса і Ўільяма Браўдэра, а таксама праз Радыё Свабода і тэлеканал «Настоящее время». Якіх ні то доказаў сваіх сьцьвярджэньняў яна не прыводзіць. Магчымыя будучыя публікацыі аб асяродзьдзі Пуціна крыніца «РИА Новости» называе ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Расеі.

У сакавіку 2016 году пра падрыхтоўку «заказных» матэрыялаў у замежных СМІ аб асяродзьдзі Пуціна заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў. Празь некалькі дзён пасьля ягонай заявы былі апублікаваныя «панамскія паперы» аб афшорных кампаніях, у якіх згадваўся шэраг асобаў з атачэньня расейскага прэзыдэнта, у прыватнасьці, віялянчэліст Сяргей Ралдугін. «Засьцярогі» Пяскова журналісты зьвязалі з тым, што перад публікацыяй зьвярталіся ў Крэмль з пытаньнямі і просьбамі аб камэнтары. Няясна, ці зьвязана цяперашняе заява «РИА Новости» з чарговымі журналісцкімі запытамі ў Крэмль.

XS
SM
MD
LG