Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Сакалоў: Лукашэнка — найвялікшы ў Эўропе танцор на канаце


20 ліпеня споўніцца 25 гадоў з дня першай інаўгурацыі прэзыдэнта Лукашэнкі. Як кіраваная ім Беларусь, ён сам паўплываў на Расею за гэтыя чвэрць стагодзьдзя?

Мы задалі гэтае пытаньне вядомым і ўплывовым расейскім палітычным экспэртам. Сёньня адказ публіцыста Максіма Сакалова, аднаго з пачынальнікаў новага стылю расейскай журналістыкі

Сакалоў: Беларусь зьяўляецца адзінай постсавецкай рэспублікай, у якой з Расеяй саюз і дастаткова шчыльныя адносіны. Зь іншымі, уключачы дастаткова ляяльны Азэрбайджан, Казахстан і Армэнію, ёсьць пэўныя праблемы. А зь іншымі праблем значна больш.

З Лукашэнкам таксама ёсьць праблемы, але не настолькі вострыя, як зь іншымі.

Калі казаць пра тое, ці зьяўляўся і зьяўляецца Лукашэнка нейкім узорам, ці паўплываў ён сваёй палітычнай творчасьцю на Расею, я думаю, што ня надта.

Сапраўды, у нас былі ілюзіі (цяпер значна менш), што Лукашэнка наш узор, але гэта ўсё ў мінулым. Высьветлілася, што Расея і Беларусь — несувымерныя палітычныя арганізмы. Таму, незалежна ад таго, добры Лукашэнка ці кепскі, але ягоны досьвед немагчыма прыкласьці да Расеі.

Дракахруст: У 90-я гады вы вельмі рэзка выказваліся пра Аляксандра Лукашэнку, ды і пазьней, у нулявыя, таксама ...

Сакалоў: Ды я, уласна, ад сваіх словаў не адмаўляюся.

Дракахруст: Але вы іх цяпер не паўтараеце. Гэта таму, што зьмяніліся вы, таму што зьмяніўся Лукашэнка, таму што зьмянілася Расея?

Сакалоў: Зьмяніліся цэнзурныя патрабаваньні.

Дракахруст: І ўсё?

Сакалоў: Так. Цяпер у Расеі ў публічных тэкстах неяк прынята тэму Лукашэнкі замінаць для яснасьці. Я яго хваліць ня ў стане. А лаяць — гэта ня надта вітаецца.

Дракахруст: І гэта так нават пасьля сьнежня 2018 году, пасьля вядомай заявы Дзьмітрыя Мядзьведзева і далейшых жарсьцяў наконт паглыбленьня інтэграцыі?

Сакалоў: Справа ў тым, што Аляксандар Рыгоравіч даволі моцна надакучыў. Можна яго яшчэ раз аблаяць, раскрытыкаваць, але гэта нічога ня дасьць, бо, наколькі я разумею, Мядзьведзеў там ці не Мядзьведзеў, але гэтая казка пра белага бычка будзе вечнай. Ну калі ня вечнай, то прынамсі доўгай. Лішні раз сказаць, што Аляксандар Рыгоравіч, скажам так, жлоб — ну і што? Тое, што ён найвялікшы ў Эўропы танцор на канаце, я гэта пэрыядычна адзначаю. Але гэта ніякага эфэкту ня робіць, ды і нікому не цікава, бо ўсе з гэтым згодныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG