Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім маракам, захопленым Расеяй, падоўжылі арышт


Украінскія маракі ў судзе, 17 лiпеня 2019 года

Маскоўскі суд задаволіў просьбу сьледзтва і падоўжыў арышт шасьцярым з 24 украінскіх маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. У бліжэйшы час суд разгледзіць аналягічныя хадайніцтвы ў дачыненьні да астатніх украінцаў.

Напярэдадні міністар замежных справаў Украіны Паўло Клімкін заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», што ў яго ёсьць падставы лічыць, што захопленыя Расеяй маракі хутка вернуцца дадому.

«Тое, што абмяркоўвалася паміж прэзыдэнтам Расеі і нашымі сябрамі і партнэрамі, дае мне магчымасьць сказаць, што разьвіцьцё сытуацыі будзе. А вось калі і як, я не хачу гаварыць», — сказаў Клімкін.

25 траўня Міжнародны трыбунал па марскім праве ў Гаазе запатрабаваў ад Расеі вызваліць маракоў на працягу месяца і даць справаздачу аб гэтым. Тэрмін, на працягу якога Трыбунал прадпісаў Расеі гэта зрабіць, мінаў 25 чэрвеня.

Аднак замест рэальнага вызваленьня маракоў 26 чэрвеня МЗС РФ накіраваў ноты Ўкраіне і трыбуналам па марскім праве. У іх, як заявілі ва ўкраінскім МЗС, зьмяшчалася «цынічная прапанова» па суду над захопленымі маракамі. Украінскім уладам, па словах Клімкіна, прапаноўвалася даць Расеі пісьмовыя гарантыі таго, што крымінальны перасьлед маракоў на радзіме будзе працягнуты, прычым «у адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам». І толькі на гэтых умовах маракоў маглі перадаць Украіне.

МЗС Украіны ў ноце ў адрас Расеі адхіліў гэтую прапанову і выказаў пратэст у сувязі з тым, што Крэмль так і ня выканаў рашэньне Трыбунала па марскім праве. Гэта не спадабалася офісу Зяленскага. 27 чэрвеня прэзыдэнт Украіны публічна абурыўся, што кіраўнік МЗС, не параіўшыся зь ім, «робіць сьцьвярджэньні ад Украіны як ад краіны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG