Сярод 14 чалавек, якія загінулі ў выніку пажару на падводнай лодцы Паўночнага флёту, — сем капітанаў першага рангу і два Героя Расеі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе зь міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.
Чатырнаццаць расейскіх маракоў-падводнікаў загінулі пры пажары на навукова-дасьледчым глыбакаводнай апараце.
Мы спыталі ў замежнікаў, ці можна ў Беларусі пражыць безь беларускай мовы і чаму за гады жыцьця ў нашай краіне яны так і ня вывучылі беларускую мову.
Завершана сьледзтва ў крымінальнай справе аб выкраданьні генэрала расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі ў адстаўцы Аляксандра Пастушкова, у якога вымагальнікі забралі пяць мільёнаў даляраў, закапаных у агародзе.
Гэта першыя «суткі» Навальнага ў 2019 годзе, але 20-ы арышт за ягонае жыцьцё.
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, асуджанага расейскімі ўладамі па абвінавачваньні ў садзейнічаньні тэрарызму, апублікаваў ліст сына з расейскага зьняволеньня.
«Сувязь толькі празь верталёты, а верталёты паўсюль не пасьпяваюць».
У Іркуцкай вобласьці Расеі, дзе некалькі раёнаў перажываюць моцную паводку, шпіталізаваныя ўжо больш за 130 чалавек, якія пацярпелі ад стыхіі. Усяго па мэдычную дапамогу зьвярнуліся больш за 600 чалавек.
У адной з найбуйнейшых сыстэм пошуку авіябілетаў Skyscanner перасталі паказвваццца рэйсы ў аэрапорт Сімферопаля ў анэксаваным Расеяй Крыме.
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
У выбарчых камісіях Санкт-Пецярбургу ствараюцца штучныя чэргі, з дапамогай якіх наўмысна зацягваецца прыём дакумэнтаў ад кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты.
Чаму Трамп пайшоў на сустрэчу з Пуціным, нягледзячы на тое, што ўкраінскія маракі застаюцца ў палоне ў Расеі? Навошта прэзыдэнт ЗША «троліў» амэрыканскі друк у прысутнасьці расейскага лідэра? Якія вынікі перамоваў па іранскім і ўкраінскім пытаньнях?
Расейскія ўлады досыць часта забараняюць увоз у краіну тых альбо іншых прадуктаў. Фармальна абмежаваньні звычайна тлумачацца нізкай якасьцю ежы або напояў. Узгадайма пра выпадкі, калі забароны супадалі са зьнешнепалітычнымі падзеямі, што ішлі насуперак інтарэсам Крамля.
«Я не кажу, што трэба караць такім чынам, як здарылася ў Солсбэры, зусім не. Але здраднікі павінны быць пакараныя»
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) абавязаў улады Расеі выплаціць 135 тысячаў эўра кампэнсацыі васьмі расейцам, якія заявілі аб катаваньнях і зьбіцьці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Суд у расейскім Бранску асудзіў мясцовую 21-гадовую жыхарку ўзросту па артыкуле за непавагу да ўлады. Жанчына станчыла на помніку загінулым у гады ІІ сусьветнай вайны.
РПЦ прапанавала замацаваць за эмбрыёнам права на жыцьцё і прыраўнаваць аборт да забойства. Праект дакумэнту «Аб недатыкальнасьці жыцьця з моманту зачацьця» накіраваны ў эпархіі «для атрыманьня водгукаў».
Адзін з двух рухавікоў спыніўся пасьля ўзьлёту. На борце былі 43 пасажыры — усе яны выжылі.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы пацьвердзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі. Расейскія дэлегаты зараз могуць прымаць удзел у галасаваньнях.
«30 чэрвеня Ўладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам, падчас якога возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцьця II Эўрапейскіх гульняў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прыняла рашэньне вярнуць Расеі права голасу ў гэтай арганізацыі. Урок рашэньня ПАРЭ для Беларусі: «старая Эўропа» ні ў якім разе ня будзе ўмешвацца ў беларуска-расейскі «танец цмокаў» з нагоды інтэграцыі.
Жыхар Чачні Алхазур Барзаеў публічна адрокся ад сына, забітага ля рэзыдэнцыі кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава ў цэнтры Грознага, яго праклялі блізкія сваякі. Такі матэрыял паказаў рэспубліканскі дзяржаўны канал, пішуць «Кавказ.Реалии».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пазьней на гэтым тыдні ў японскім горадзе Осака, дзе адбудзецца саміт «Вялікай дваццаткі».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў шкадаваньне з нагоды вяртаньня паўнамоцтваў Расеі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Кіраўнік украінскай дэлегацыі ўдакладніў, што дэлегацыя вырашыла спыніць удзел у працы ПАРЭ, акрамя пытаньняў, зьвязаных з пазбаўленьнем паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.
У Міністэрства эканомікі Грузіі паступіла прапанова арганізаваць для расейскіх турыстаў бясплатныя аўтобусы з аэрапортаў: Баку (Азэрбайджан), Ерэвану (Армэнія),Трабзону (Турэччына).
Забарона на ўвоз прадуктаў з Эўразьвязу будзе дзейнічаць да канца 2020 году.
Расспажыўнагляд выявіў, што ў апошнія гады якасьць грузінскага алькаголю пагоршылася.
Фраза «Пудинг — лор», за якую затрымалі аднаго з пратэстоўцаў, ня мае сэнсу, але сугучная зь лёзунгам «Путин — вор», папулярным на антыкарупцыйных мітынгах у Расеі.
Расея будзе гатова разьвіваць адносіны з ЗША, як толькі яны «дасьпеюць» для дыялёгу. Пра гэта заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу НТВ.
Камітэт у справах узброеных сіл верхняй палаты Кангрэсу ЗША даручыў Пэнтагону знайсьці месца будаўніцтва аднаго або некалькіх новых стратэгічных партоў ў Арктыцы.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін забараніў авіязносіны з Грузіяй. Забарона пачне дзейнічаць з 8 ліпеня. Указ уступіў у сілу з дня падпісаньня — з 21 чэрвеня.
У сталіцы Грузіі Тбілісі аднавіліся пратэсты, якія пачаліся 20 чэрвеня пасьля таго, як дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту.
Чаму паводзіны кіраўніка расейскай дэлегацыі на сэсіі Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя выклікалі палітычны крызіс у Грузіі? Як Расея выкарыстала гэты крызіс? Якімі могуць быць яго наступствы?
Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка даў вялікае інтэрвію расейскаму агенцтву ТАСС. Свабода выбрала некалькі цікавых выказваньняў пасла.
Удзельнікі акцыі пратэсту ў Тбілісі ўварваліся ў грузінскі парлямэнт. Паліцыянты спрабуюць адцясьніць іх з памяшканьня. Спэцсродкі пакуль не ўжываюцца.
Расейская дэлегацыя на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Сяргеем Гаўрылавым 20 чэрвеня тэрмінова пакінула сталіцу Грузіі Тбілісі. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў з прычыны знаходжаньня ў краіне расейцаў, якія падтрымліваюць палітыку сваёй краіны ў дачыненьні да Грузіі.
Акруговы суд у Шаўлях прызнаў двух грамадзян Літвы вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі і асудзіў кожнага да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў турмы.
Чаму кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі выбачылася перад удзельніцамі гурту Pussy Riot — тэма гутаркі Юрыя Дракахруста і Валера Карбалевіча.
У Маскве каля трохсот чалавек правялі ў сераду адзінкавыя пікеты ў падтрымку сясьцёр Хачатур’ян. Трох дзяўчат абвінавачваюць у забойстве бацькі, ім ставяць у віну артыкул Крымінальнага кодэксу Расеі, які прадугледжвае пажыцьцёвае пазбаўленьне волі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 чэрвеня праводзіць чарговую «прамую лінію», падчас якой адказвае на дасланыя загадзя і зададзеныя ў эфіры пытаньні.
Міжнародная сьледчая група паведаміла, што падазраваныя ў зьбіцьці самалёта Malaysia Airlines на Данбасе ў 2014 годзе каардынавалі дзеяньні з «кіраўніком» анэксаванага Расеяй Крыму Сяргеем Аксёнавым і памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Ўладзіславам Сурковым.
У сераду, 19 чэрвеня, будуць абвешчаныя новыя вынікі двух расьсьледаваньняў у справе зьбітага над Данбасам у 2014 годзе самалёта рэйсу «Малайзійскіх авіялініяў» MH17.
З 2009 па 2014 год Ігар Грамыка быў сталым прадстаўніком Расеі пры статутных і іншых органах СНД у Менску.
Прызначэньне былога пасла РФ ў Беларусі Бабіча куратарам інтэграцыйных праектаў— дэманстрацыя Менску, што адкліканьне Бабіча зь Менску Беларусі, гэта калі і перамога беларускай дыпляматыі, то невялікая.
У Беларусі ўсё было зусім ня так. ВІДЭА
Колькасьць фітасанітарных кантрольных пунктаў на беларуска-расейскай мяжы плянуецца павялічыць.
Аб недаверы прэзыдэнту Расеі паведамілі 25% удзельнікаў апытаньня (24,3% тыднем раней).
Выданьне Time апублікавала расьсьледаваньне аб нерухомасьці сям’і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на адным з самых прэстыжных францускіх курортаў, Біярыцы.
У цэнтры Масквы прайшоў ўзгоднены мітынг «За закон і справядлівасьць для ўсіх».
Загрузіць яшчэ