Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Краснай плошчы затрымалі актывіста з пустым аркушам. У Беларусі такое было ня раз


Актывіст Максім Кандрацьеў, які выйшаў на Красную плошчу з адзіночным пікетам за свабоду слова і мірных сходаў
Актывіст Максім Кандрацьеў, які выйшаў на Красную плошчу з адзіночным пікетам за свабоду слова і мірных сходаў

У Маскве паліцэйскія затрымалі актывіста Максіма Кандрацьева, які выйшаў на Красную плошчу з адзіночным пікетам за свабоду слова і мірных сходаў. Актывіст трымаў у руках чысты ліст паперы, паведамляе «Настоящее время».

«Я ім сказаў, што я проста стаю з чыстым лістом і ні да чога не заклікаю. Па факце няма за што затрымліваць і складаць пратакол. Яны сказалі, што выдатна гэта разумеюць», — расказаў Максім Кандрацьеў.

Кандрацьева адвезьлі ў АУС раёну Кітай-горад, але пазьней адпусьцілі без складаньня пратаколу. Паводле яго, паліцыянты «ня ведалі, што рабіць» зь ім пасьля затрыманьня.

Сёлета ў траўні ў Казахстане затрымалі актывіста Аслана Сагутдынава, які выйшаў з пустым плякатам, каб паказаць адсутнасьць у краіне грамадзянскіх правоў. Па словах Сагутдынава, паліцыянты прасілі яго напісаць што-небудзь на плякаце, каб аформіць адміністрацыйны пратакол, але ён адмовіўся. Тады яго апусьцілі дадому з тлумачальнай запіскай.

У 2013 годзе ў Маскве паліцыя таксама затрымала некалькі чалавек, у якіх у руках былі белыя аркушы паперы: такім чынам яны пратэставалі супраць затрыманьняў у «балотнай справе».

У Беларусі выходзілі на акцыі з пустымі лістамі паперы ў час «маўклівых пратэстаў» 2011 году. У траўні 2017 году ў Берасьці і Баранавічах міліцыя затрымала людзей з чыстымі лістамі паперы ў руках, якія выйшлі на акцыю салідарнасьці з рабочымі і рэпрэсаванымі. Як раней растлумачылі пратэстоўцы, з такімі «плякатамі» яны выступаюць супраць палітыкі ўладаў: таго, што «людзей арыштоўваюць і людзям не даюць спакойна жыць» і таго, што моладзь масава пакідае краіну і ня зьвязвае зь Беларусьсю сваёй будучыні. За гэткія пратэсты затрымлівалі і часам садзілі на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG