Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дазволілі адкрываць філіялы калёній пры прадпрыемствах


Калёнія ў Расеі
Калёнія ў Расеі

Паводле «Расейскай газэты», у Расеі прынялі новы закон, які дазваляе ствараць філіялы калёній-пасяленьняў пры прадпрыемствах, дзе ёсьць праца для зьняволеных.

Прадпрыемствы, якім патрэбныя працаўнікі-зьняволеныя, будуць мець магчымасьць абсталяваць агульнае жытло спэцыяльнага тыпу для таго, каб вязьні маглі там жыць пад аховай.

«Закон дазволіць вырашаць і сацыяльныя, і эканамічныя задачы — паведаміў старшыня праўленьня Асацыяцыі юрыстаў Расеі Ўладзімір Грузьдзеў. — Нярэдка прадпрыемствы ў раёнах з малым насельніцтвам адчуваюць недахоп працаўнікоў. Зь іншага боку, ёсьць відавочныя праблемы з працаўладкаваньнем асуджаных. Зараз зьявіцца магчымасьць адкрываць філіялы калёній-пасяленьняў і папраўчых цэнтраў пры прадпрыемствах і вялікіх будоўлях».



Філіялы будуць адкрывацца ў межах таго рэгіёну, дзе вязьні адбываюць пакараньне.

На 1 ліпеня 2019 году ў калёніях-пасяленьнях Расеі адбывалі пакараньне 33.3 тысячы асуджаных, паведамляе «Расейская газэта». Новы закон патэнцыйна зможа даць працу больш чым 6 тысячам вязьняў.

У сакавіку 2019 году Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі пацьвердзіла, што ў мардоўскай калёніі №14 выкарыстоўваюць рабскую працу. Некаторых супрацоўнікаў і выканаўцу абавязкаў начальніка калёніі Юрыя Купрыянава адхілілі ад працы, супраць яго завялі крымінальную справу.

Пра рабскую працу ў калёніі №14 стала вядома яшчэ ў 2013 годзе, пасьля расповеду ўдзельніцы гурту Pussy Riot Надзеі Талаконікавай, якая адбывала там пакараньне. Сайт Idel.Реалии знайшоў іншых былых зьняволеных гэтай папраўчай калёніі. Ніна Мяжуева, якія праседзела ў мардоўскіх ІК-2 ды ІК-14 дзевяць гадоў за забойства, расказала пра свой досьвед. У калёнію яна трапіла ў 2008 годзе, а выйшла адтуль у 2017-м.

Полтора года в ШИЗО, избиения, смерть. Монолог Нины Межуевой, отсидевшей восемь лет в мордовских лагерях

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG