Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі: Падатковы манэўр — сувэрэннае права дзяржавы, Беларусі патрабаваць кампэнсацыі некарэктна


© Shutterstock
© Shutterstock

Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Віталій Белавусаў заявіў РИА Новости, што казаць менавіта аб кампэнсацыі для Беларусі расейскага падатковага манэўру некарэктна, бо гэта «сувэрэннае права Расеі».

«Размова пра магчымае судзеяньне Беларусі ў зьмякчэньні наступстваў „падатковага манэўру“, які праводзіцца ў Расеі, — растлумачыў Белавусаў. — Гэтае пытаньне ў прапрацоўцы, яно будзе вырашацца комплексна. У сувязі з гэтым даваць якія-небудзь ацэнкі сёньня заўчасна».

Падатковы манэўр мог абмяркоўвацца на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 17–18 ліпеня. Але пра такі аспэкт перамоваў не паведамлялася нічога. Расея зьвязвае даваньне кампэнсацыі з «паглыбленьнем інтэграцыі», а Лукашэнка прапаноўваў Пуціну «зьняць усе праблемныя пытаньні» ў «саюзнай дамове» да сьнежня 2019 году.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG