Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў Пуціну зьняць усе праблемныя пытаньні да сьнежня 2019 году

абноўлена

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Валааме, 18 ліпеня
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Валааме, 18 ліпеня

Аляксандар Лукашэнка 18 ліпеня на перамовах з Уладзімірам Пуціным прапанаваў «зьняць усе праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Расеі» да 20-годзьдзя саюзнай дамовы, піша БелТА.

Дамову аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 8 сьнежня 1999 году з тагачасным прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным.

Менавіта на гэту дамову спасылаецца кіраўніцтва Расеі, кажучы пра далейшую інтэграцыю зь Беларусьсю.

Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын, здымак 1997 году
Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын, здымак 1997 году

Паводле Лукашэнкі бакі мусяць:

  • вырашыць усе праблемы да сьнежня 2019 году;
  • падпісаць стратэгію сумесных дзеяньняў.

«У гэтым годзе ў нас юбілей, у сьнежні, таму мы з Аляксандрам Рыгоравічам вырашылі прааналізаваць усё, што зроблена ў межах „саюзнай“ дамовы, што ня зроблена, зь якіх прычынаў, ну і выпрацаваць прымальныя для нашых краінаў шляхі далейшага разьвіцьця нашай інтэграцыі», — перадае ТАСС словы Пуціна на сустрэчы.

«Часу больш чым дастаткова, тым больш, што ўжо ўрады нашыя парушылі тэрміны, якія мы вызначылі з Уладзімірам Уладзіміравічам два гады таму, па-мойму, у Піцеры па асобных пытаньнях. Ну, пра гэта мы пагаворым сёння як раз», — казаў Лукашэнка.

Паводле яго, між Беларусьсю і Расеяй ёсьць «прынцыповыя дамоўленасьці» па «паглыбленьні інтэграцыі». Але якія менавіта, ён публічна не казаў. Затое агучыў прапанову: разам з Расеяй падаваць супольныя заявы на спартовыя спаборніцтвы.

Сустрэча кіраўнікоў двух дзяржаў праходзіць напярэдадні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Паведамлялася, што ў цэнтры ўвагі будуць пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнай супрацы паміж дзяржавамі і ўзаемадзеяньне ў межах Саюзнай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG