Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэртарыянцы вывелі на пратэст у Маскве 22 тысячы чалавек. Яны вылучылі ўладзе ўльтыматум


Больш за 22 тысяч чалавек выйшлі ў суботу ў Маскве на пратэст, паведамляе праект «Белы лічыльнік». Масквічы выйшлі на прасп’кт Сахарава, каб патрабаваць ад уладаў зарэгістраваць незалежных і апазыцыйных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу.

Калі незалежных кандыдатаў, якім адмовілі ў рэгістрацыі на выбарах у Масгардуму, адновяць на працягу наступнага тыдня, то акцыі пратэсту спыняцца. У адваротным выпадку 27 ліпеня нязгодныя з рашэньнем выбаркама расейскай сталіцы зноў зьбяруцца на мітынг.

​Такое рашэньне ў завяршэньні акцыі на праспэкце Сахарава ў Маскве агучылі незалежныя кандыдаты. Мерапрыемства было ўзгодненае з уладамі, яго арганізатарам выступіла Лібэртарыянская партыя. Паведамляецца пра пяцёх затрыманых.

Гарадзкі выбаркам забараніў удзел у выбарах каля 30 кандыдатам, у большасьці сваёй — апазыцыйным палітыкам. Апазыцыянэраў не дапусьцілі на выбары, прызнаўшы подпісы за іх вылучэньне несапраўднымі.

Пры гэтым самі кандыдаты, якіх не дапусьцілі на выбары, заяўляюць, што гарадзкія ўлады асьцерагаюцца пераходу Масгардумы пад кантроль сіл, неляяльных прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG