Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя дзясяткі актывістаў, што прыйшлі пад суд у Маскве ў падтрымку крымскіх татараў


Акцыя падтрымкі крымскіх татараў, асуджаных у першай бахчысарайскай «справе Хізб ут-Тахрыр» каля будынку Вярхоўнага суду Расеі, 11 ліпеня 2019 году

У Маскве каля будынку Вярхоўнага суду затрыманыя некалькі дзясяткаў актывістаў, якія выступаюць супраць перасьледу крымскіх татараў у справе «Хізб ут-Тахрыр».

Сёньня суд разглядае апэляцыю на прысуд Паўночна-Каўкаскага вайсковага акруговага суду так званай «бахчысарайскай групе» — траім крымскататарскім актывістам, якія атрымалі ад 9 да 17 гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, затрыманыя практычна ўсе ўдзельнікі акцыі ў падтрымку падсудных. Іх пасадзілі ў два аўтобусы, у кожным зь якіх каля трыццаці чалавек.

Напярэдадні семярых актывістаў затрымалі на Краснай плошчы ў Маскве. Яны разгарнулі плякаты ў падтрымку «бахчысарайскі групы» і іншых крымскіх татараў, якія сутыкнуліся з перасьледам пасьля расейскай анэксіі Крыму. Удзельнікаў пікетаў абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня публічных акцый.

У Расеі рэлігійная арганізацыя «Хізб ут-Тахрыр» абвешчаная тэрарыстычнай групоўкай і забароненая. Многія яе ўдзельнікі, арыштаваныя расейскімі праваахоўнымі органамі, прызнаныя палітвязьнямі. Вызваліць іх патрабуюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG