Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год дзеяньне санкцый за кібэратакі супраць Злучаных Штатаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.
Эканамічная сытуацыя ў ЗША паляпшаецца, і, як сьведчаць апошнія апытаньні, рэйтынг ухваленьня прэзыдэнта Трампа расьце, хоць большасьць амэрыканцаў па-ранейшаму не ўхваляе яго дзейнасьць на працягу 14 месяцаў яго прэзыдэнцтва.
«Брэксыт» ніколі не здарыўся б, калі б ня ўцечка дадзеных карыстальнікаў Facebook, да якой датычная кампанія Cambridge Analytica. Такую заяву зрабіў былы супрацоўнік кампаніі Крыстафэр Ўайлі.
Этнічныя сэрбы выйшлі са складу ўрада Косава ў адказ на арышт і высылку кіраўніка офіса ўраду Сэрбіі па справах Косава Марка Джурыча.
Сьвяткаваньне стагодзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сабрала ў Менску да 11 000 удзельнікаў.
Суд у Чарнігаве перанёс на 5 красавіка чарговае падрыхтоўчае паседжаньне ў разглядзе справы грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, які абвінавачваецца ў зборы сакрэтнай інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць замежнай дзяржавы.
NATO высылае семярых расейскіх дыпляматаў, акрэдытаваных пры вайсковым саюзе. Акрэдытацыя яшчэ траіх ня будзе прынятая. Пра гэта заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 27 сакавіка знаходзіцца ў Лёндане з працоўным візытам. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык.
Пра гэта паведамляюць у МЗС абедзьвюх краін. Малдова вышле трох прадстаўнікоў расейскай амбасады, а Ірляндыя — аднаго. Расейскім дзяржслужбоўцам дадзена 7 дзён, каб вярнуцца на радзіму.
«На фоне падзеяў у саміх краінах-чальцах Эўрапейскага зьвязу заявы пра тое, што рэакцыя ўладаў на несанкцыянаваныя акцыі была нібыта непрапарцыйнай, можна расцэньваць як прынамсі неаб’ектыўныя».
На сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў абвінаваціў апазыцыю ў тым, што яна выкарыстоўвае пажар з мноствам ахвяраў у сваіх мэтах.
Мужчына на мітынгу ў Кемераве распавёў, як спрабаваў выратаваць сваю дачку з палаючага гандлёвага цэнтру, але яго адцягнулі пажарныя.
Любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павiнны спыняцца імгненна. Такое патрабаваньне Аляксандар Лукашэнка агучыў падчас сустрэчы зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.
Міністэрства замежных спраў Кітаю заявіла ў аўторак, што не разумее паведамленьняў агенцтва Bloomberg, у якіх гаворыцца, што ў цяперашні час у КНР знаходзіцца паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын.
На плошчы Шумана ў Брусэлі беларускія актывісты зладзілі пікет. Галоўнай мэтай акцыі — зьвярнуць увагу на затрыманьні ў Беларусі лідэраў апазыцыі і ўдзельнікаў дазволенага мітынгу-канцэрту 25 сакавіка, а таксама яшчэ раз зьвярнуць увагу на агрэсіўную палітыку Крамля, бліжэйшага саюзьніка афіцыйнага Менска.
Фактычна гэта тое самае: звальненьне, адкладзенае крыху на пазьней, але непазьбежнае.
«Крокі Беларусі ў напрамку павагі ўнівэрсальных фундамэнтальных свабодаў, вяршэнства закону і правоў чалавека, застаюцца ключавымі ў фармаваньні будучых стасункаў Эўразьвязу з краінай».
Улады 23 краінаў заявілі пра высылку расейскіх дыпляматаў праз адмову Крамля адказваць на пытаньні ў справе аб атручэньні ў Вялікай Брытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыбыў зь візытам у Кітай, паведаміла са спасылкай на свае крыніцы агенцтва Bloomberg.
Мікола Качурэц і Андрусь Кешанюк атрымалі штрафы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 адміністратыўнага заканадаўства — за «незаконнае пікетаваньне» і за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі».
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Адзін з арганізатараў менскага «Сьвята Незалежнасьці» Павал Белавус — дырэктар крамы беларускага адзеньня і сувэніраў Symbal.by — кажа Свабодзе, што для камэрцыйнай кампаніі ўдзел у імпрэзе быў выгадны.
Паводле Пола Раяна, Расеі неабходна даць зразумець, што яна не павінна ўмешвацца ў дэмакратычны працэс у ЗША і іншых краінах.
Праз год, праз 5 гадоў, тыя ж Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў будуць казаць — беларусы на стагодзьдзе БНР паказалі сябе, маючы на ўвазе менавіта тысячы людзей ля Опэрнага.
Польскія спэцслужбы затрымалі ўрадавага чыноўніка паводле падазрэньня ў выдачы Расеі сакрэтаў аб тактыцы, якую Варшава плянавала выкарыстоўваць, каб паспрабаваць заблякаваць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў аб рашэньні выслаць 13 расейскіх дыпляматаў як частка агульнай рэакцыі краін сьвету на падзеі з атручваньнем на тэрыторыі Вялікабрытаніі сям’і былога расейскага выведніка Скрыпаля і іншых людзей.
Ацэньваем вынікі адзначэньня 100-годдзя БНР у студыі Радыё Свабоды разам з адным зь лідэраў руху «За свабоду» Юрасём Губарэвічам, адным з арганізатараў канцэрту на Дзень Волі Паўлам Белавусам і прадстаўніцай руху салідарнасьці «Разам» Аленай Таўстой.
Злучаныя Штаты прынялі рашэньне выслаць 60 расейскіх дыпляматаў, зачыніць Генэральнае консульства Расеі ў Сыэтле ў адказ на атручваньне ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Міліцыя абвінавачвае іх у «пераходзе дарогі з парушэньнем правілаў, непадпарадкаваньні міліцыі».
МЗС Польшчы праінфармаваў пасла Расеі ў Варшаве Сяргея Андрэева пра сваё рашэньне па пытаньні высылкі расейскіх дыпляматаў, сьцьвярджае РИА Новости.
Паслы Расеі ў Латвіі, Літве і Эстоніі выкліканыя ў панядзелак у міністэрства замежных спраў гэтых балтыйскіх краін. Пра гэта паведамілі ТАСС дыпляматычныя крыніцы.
28 сэкундаў у праграме «Галоўны эфір» прысьвяціў тэлеканал «Беларусь 1 сьвяткаваньню» 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску ля Вялікага тэатру опэры і балету.
Дзяржаўныя мэдыя Беларусі амаль цалкам праігнаравалі падзеі да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама затрыманьні патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця. А вось расейскія выданьні прысьвяцілі беларускай тэме даволі шмат увагі.
«Беларуская дзяржава стала звышзадачай нацыянальнага існаваньня. Без 25 сакавіка 1918 году не было б 25 жніўня 1991-га і паўнавартаснай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь».
Сьвята прайшло? Цяпер я магу, каб нікому не псаваць настрой, апісаць, як сына схапілі людзі ў цывільным, а жонку кінулі «мордай у асфальт». Так бы мовіць, «после бала».
Рэгіянальная філія ўкраінскага прадпрыемства «Укрзалізниця» зьвярнулася ў суд з пазовам да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу аб спагнаньні кампэнсацыі страт у памеры амаль 40 тысяч даляраў за аварыю на чыгунцы.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева затрымалі 21 сакавіка, калі ён выйшаў з дому, каб ісьці да доктара. Пасадзілі ў турму на Акрэсьціна — маўляў, не адбыў 10 сутак арышту. Пратрымалі да вечара 25 сакавіка і нечакана вызвалілі.
Удзень 25 сакавіка шматлікія менчукі адзначалі праблемы з сувязьзю ў цэнтры гораду ва ўсіх апэратараў. Скрадзеныя дроны абяцалі вярнуць.
Дзяржаўны бюджэт ЗША ў памеры 1,3 трыльёна даляраў, падпісаны на днях прэзыдэнтам Дональдам Трампам, прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі.
А 12-й дня 26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка Міколу Статкевіча затрымалі аб 11 гадзіне пры выхадзе са свайго дома ў Лошыцы. А ўвечары нечакана вызвалілі разам з Уладзімерам Някляевым, Вячаславам Сіўчыкам, Максімам Вінярскім, Яўгенам Афнагелем, Леанідам Кулаковым.
У Эгіпце 26 сакавіка пачынаюцца выбары прэзыдэнта краіны. Паводле папярэдніх прагнозаў, дзейны кіраўнік дзяржавы Абдэль Фатах ас-Сісі мае высокія шанцы другі раз быць выбраным на чатырохгадовы тэрмін.
Масавыя пратэсты супраць затрыманьня былога кіраўніка аўтаномнай Каталёніі ў складзе Гішпаніі Карлеса Пуждждэмона прайшлі ў некалькіх гарадах рэгіёну 25 сакавіка.
Поўны тэкст звароту ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч да суайчыньнікаў з нагоды 100-годзьдзя БНР.
На пляцоўцы каля Опэрнага тэатру ўдзень 25 сакавіка адбыўся канцэрт «Сьвята Незалежнасьці». Па розных падліках, туды прыйшлі ад 20 да 50 тысяч чалавек.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску сямёра ўдзельнікаў сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна, куды іх да суду завезьлі ў аўтазаку з Савецкага РУУС.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў беларусаў з 100-годзьдзем абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
З ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі затрыманых напярэдадні ініцыятараў шэсьця на Дзень Волі: Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага і Яўгена Афнагеля.
На выхадзе з пляцоўкі «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску затрымліваюць людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
У Кобрыні адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет да 100-годзьдзя БНР, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Загрузіць яшчэ