Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пратэставалі супраць арыштаў у Беларусі 25 сакавіка


Беларускія актывісты падчас пікету ў Брусэлі

На плошчы Шумана ў Брусэлі беларускія актывісты зладзілі пікет з мэтай зьвярнуць увагу на перасьлед ў Беларусі лідэраў апазыцыі і ўдзельнікаў дазволенага мітынгу-канцэрту 25 сакавіка.

Цягам 25 сакавіка ў Менску і рэгіёнах былі затрыманы больш за 100 чалавек — у тым ліку ў месцах, дзе імпрэзы былі дазволеныя ўладамі.

«Праз чалавечую абыякавасьць адбываюцца самыя страшныя злачынствы, — адзначыў з гэтай нагоды актывіст беларускага руху ў Бэльгіі Мірон Крывіч. — Хто прамаўчаў падчас гвалту над іншым, той сам заслугоўвае яшчэ большага гвалту».

Беларусы Бэльгіі
Беларусы Бэльгіі

Некалькі чалавек выйшлі ў Брусэлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Яны таксама трымалі плякаты ў гонар 100-гадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG