Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзень Волі ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек. Некаторых чакаюць суды


Затрыманьне ўдзельніка санкцыянаванай акцыі ў Менску

Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску сямёра ўдзельнікаў сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна, куды іх да суду завезьлі ў аўтазаку з Савецкага РУУС.

Гэта паплечнікі Міколы Статкевіча Сяргей Спарыш і Валянцін Троцкі, Сяргей Шарэнда і Арцём Чарняк зь Берасьця, Юры Татур і сьвятар Віктар Кавалькоў. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Усяго ў Менску было затрымана 62 асобы, большасьць зь іх — падчас збору на плошчы Якуба Коласа, адкуль паплечнікі Статкевіча зьбіраліся правесьці недазволенае шэсьце. Амаль усіх затрыманых адпусьцілі, хоць на некаторых склалі пратаколы.

Адпусьцілі таксама з пастарунку 8 валянтэраў-назіральнікаў «Вясны». На іх складзена 6-7 пратаколаў, на назіральніцу Тацяну Мастыкіну ажно два — за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і «непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы».

Затрыманых у Менску дзяўчат-праваабаронцаў «цягалі за валасы, выкручвалі ім пальцы»

Бальшыня працэсаў адбудзецца ў Савецкім судзе Менску. У Андруся Крэчкі суд ужо прызначаны на 12 гадзіну 26 сакавіка. Яго вінавацяць па адміністрацыйным артыкуле 23.34 — «Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Быў затрыманы таксама сын аналітыка Радыё Свабода Віталя Цыганкова — Богуш Цыганкоў. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС, а потым адпусьцілі. Аднак на Богуша Цыганкова склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за лаянку матам і непадпарадкаваньне, яго выклічуць у суд.

Зь Першамайскага РУУС Менску, куды завёз затрыманых другі аўтазак, усіх выпусьцілі, апроч двух затрыманых. Іх лёс праваабаронцам пакуль невядомы.

У рэгіёнах затрымалі 57 чалавек

У рэгіёнах было затрымана 57 чалавек, амаль усіх ужо адпусьцілі. Уладзімера Шылу з Салігорска адпусьцілі, але склалі пратакол.

У Магілёве адпусьцілі 12 чалавек, аднак Станіслаў Паўлінковіч знаходзіцца ў ізалятары да суду.

У Бабруйску адпусьцілі 11 чалавек. Пакуль яшчэ невядомы лёс праваабаронцы Алега Мацкевіча з Барысава, якога дагэтуль, ужо амаль сем гадзін, разам з дачкой трымаюць у пастарунку.

Пакуль невядомы таксама лёс трох затрыманых пасьля канцэрту ў Слуцку.

Масавыя затрыманьні на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. ФОТА, ВІДЭА

#БНР100 у Беларусі і сьвеце. ЖЫВЫ БЛОГ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG