Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На сябе паглядзіце»: МЗС Беларусі адказаў Эўразьвязу на крытыку затрыманьняў на Дзень Волі


Затрыманьне на плошчы Якуба Коласа ў Менску, 25 сакавіка 2018 году

Міністэрства замежных справаў Беларусі адказала на ранейшую заяву Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў, якая зьмяшчала крытыку рэакцыі ўладаў на спробу правесьці несанкцыянаванае шэсьце.

Як піша БЕЛТА, прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык расказаў, што ў Міністэрстве азнаёміліся з тэкстам, але ня згодныя з крытыкай. Ён казаў, што Беларусь гатовая да раўнапраўнага дыялёгу з Эўразьвязам, але «без двайных стандартаў».

«Адзначаем, што ўсе мерапрыемствы, на якія былі атрыманыя ў вызначаным парадку дазволы органаў улады, прайшлі арганізавана і без інцыдэнтаў. Праваахоўныя органы дзейнічалі строга ў адпаведнасьці з законам, — казаў Мірончык. — На фоне падзеяў у саміх краінах-чальцах Эўрапейскага зьвязу заявы пра тое, што рэакцыя ўладаў на несанкцыянаваныя акцыі была нібыта непрапарцыйнай, можна расцэньваць як прынамсі неаб’ектыўныя».

Усё, што трэба ведаць пра Дзень Волі — 2018

«Сьвята Незалежнасьці» прайшло 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары. Паводле розных ацэнак, мітынг-канцэрт наведалі 40-50 тысяч чалавек. На сьвяце выступілі Ігар Варашкевіч і Кася Камоцкая, дачка Лявона Вольскага Адэля, рок-гурты Akute, Dzieciuki і іншыя. Розныя імпрэзы 25 сакавіка прайшлі ў дзясятках гарадоў Беларусі, а таксама ў іншых краінах па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

Мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, затрымалі дзясяткі чалавек.

Як затрымлівалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:30 0:00

Лукашэнка загадаў імгенна спыняць «несанкцыянаваныя мерапрыемствы»

Усяго па краіне затрымалі больш за 110 чалавек. Многіх вызвалілі без складаньня пратаколу, але некаторых вызвалілі зь «недаседжанымі суткамі», кагосьці ўжо аштрафавалі, суды над не адным дзясяткам чалавек адклалі. Штрафавалі ў тым ліку за раздачу запрашэньняў на санкцыянаваны мітынг-канцэрт. Караюць і тых, хто на сьвяткаваньне ня трапіў.

Пасьля сьвята — «мордай у асфальт». Гісторыя Віталя Цыганкова

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG