Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў імгненна спыняць «несанкцыянаваныя мерапрыемствы»


Затрыманьні актывістаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка
Затрыманьні актывістаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка

Любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы, якія перашкаджаюць жыць людзям, павiнны спыняцца імгненна. Такое патрабаваньне Аляксандар Лукашэнка агучыў падчас сустрэчы зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Яе перадае БелТА, Лукашэнка адзначыў, што «некаторыя грамадзяне» вырашылі адсьвяткаваць 100-годзьдзе з дня ўтварэньня БНР шэсьцем, якое было забаронена.

«Усе павінны разумець, што бардак пачынаецца з гэтага, — падкрэсьліў ён. — Таму вы не глядзіце па баках, ня трэба глядзець, якія заявы зробіць Эўразьвяз або Дзярждэпартамэнт. Ня дай Бог нам спарадзіць тое становішча, у якім сёньня жывуць заходнія дзяржавы. Няхай у нас будзе недасканалы дзяржаўны лад, але мы павінны гарантаваць бясьпеку людзей. Усе павінны разумець і чуць, што гэта ня выдумка міліцыі».

Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі дастаткова свабоды для грамадзянаў. Але «калі ты лезеш на ражон і хочаш сябе паказаць — а гэта ў асноўным мужыкі — ну што ж, і атрымлівайце тады», — падсумаваў ён.

«На сябе паглядзіце»: МЗС Беларусі адказаў Эўразьвязу на крытыку затрыманьняў на Дзень Волі

Затрыманьне студэнта Багуслава Цыганкова
Затрыманьне студэнта Багуслава Цыганкова

Насуперак сьцьвярджэньням Лукашэнкі, значную частку затрыманых 25 сакавіка складалі якраз жанчыны, студэнты, узялі нават 90-гадовага вэтэрана.

Так, адна з назіральніц праваабарончага цэнтру «Вясна» Ганна Саханкова, якую спачатку затрымалі, а пасьля выпусьцілі з Савецкага РУУС, расказала, што яе калегу Тацяну Мастыкіну міліцыянты трымалі за валасы, пакуль фатаграфавалі.

Сярод затрыманых журналісткі Адар’я Гуштын, Кацярына Андрэева, Любоў Лунёва, Галіна Абакунчык ды іншыя. Багуслава Цыганкова, сына-студэнта аналітыка Свабоды Віталя Цыганкова, цягам дня затрымалі двойчы.

Як затрымлівалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:30 0:00

Мітынг-канцэрт 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру ў Менску быў дазволены ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, там затрымалі дзясяткі чалавек.

Усё, што трэба ведаць пра Дзень Волі — 2018

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG