Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг ухваленьня Трампа расьце


Эканамічная сытуацыя ў ЗША паляпшаецца, і, як сьведчаць апошнія апытаньні, рэйтынг адабрэньня прэзыдэнта Трампа расьце, хоць большасьць амэрыканцаў па-ранейшаму не ўхваляе яго дзейнасьць на працягу 14 месяцаў яго прэзыдэнцтва.

Два апытаньні, праведзеныя на гэтым тыдні (першы — тэлеканалам і агенцтвам Associated Press, другі — дасьледчым цэнтрам NORC), паказваюць, што дзейнасьць Трампа на пасадзе прэзыдэнта ўхваляюць 42 адсоткі амэрыканцаў.

Гэта самы высокі паказчык на працягу некалькіх месяцаў. Па дадзеных CNN, 54 адсоткі выбарцаў не ўхваляюць дзейнасьць Трампа^; Associated Press кажа аб 58 адсотках.

У першыя месяцы чатырохгадовага тэрміну Трампа яго рэйтынг адабрэньня быў самым нізкім прэзыдэнцкім рэйтынгам за сем дзесяцігодзьдзяў. Аднак CNN адзначае, што цяперашні рэйтынг Трампа толькі нязначна ніжэй, чым рэйтынг Рональда Рэйгана ў пачатку 1980-х гадоў і Барака Абамы ў 2010 годзе на самых раньніх этапах іх прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG