Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыбыў зь візытам у Кітай, паведаміла са спасылкай на свае крыніцы агенцтва Bloomberg.
Мікола Качурэц і Андрусь Кешанюк атрымалі штрафы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 адміністратыўнага заканадаўства — за «незаконнае пікетаваньне» і за «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі».
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі Facebook пасьля таго, як зьявілася інфармацыя аб уцечцы асабістых дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Адзін з арганізатараў менскага «Сьвята Незалежнасьці» Павал Белавус — дырэктар крамы беларускага адзеньня і сувэніраў Symbal.by — кажа Свабодзе, што для камэрцыйнай кампаніі ўдзел у імпрэзе быў выгадны.
Паводле Пола Раяна, Расеі неабходна даць зразумець, што яна не павінна ўмешвацца ў дэмакратычны працэс у ЗША і іншых краінах.
Праз год, праз 5 гадоў, тыя ж Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў будуць казаць — беларусы на стагодзьдзе БНР паказалі сябе, маючы на ўвазе менавіта тысячы людзей ля Опэрнага.
Польскія спэцслужбы затрымалі ўрадавага чыноўніка паводле падазрэньня ў выдачы Расеі сакрэтаў аб тактыцы, якую Варшава плянавала выкарыстоўваць, каб паспрабаваць заблякаваць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў аб рашэньні выслаць 13 расейскіх дыпляматаў як частка агульнай рэакцыі краін сьвету на падзеі з атручваньнем на тэрыторыі Вялікабрытаніі сям’і былога расейскага выведніка Скрыпаля і іншых людзей.
Ацэньваем вынікі адзначэньня 100-годдзя БНР у студыі Радыё Свабоды разам з адным зь лідэраў руху «За свабоду» Юрасём Губарэвічам, адным з арганізатараў канцэрту на Дзень Волі Паўлам Белавусам і прадстаўніцай руху салідарнасьці «Разам» Аленай Таўстой.
Злучаныя Штаты прынялі рашэньне выслаць 60 расейскіх дыпляматаў, зачыніць Генэральнае консульства Расеі ў Сыэтле ў адказ на атручваньне ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Міліцыя абвінавачвае іх у «пераходзе дарогі з парушэньнем правілаў, непадпарадкаваньні міліцыі».
МЗС Польшчы праінфармаваў пасла Расеі ў Варшаве Сяргея Андрэева пра сваё рашэньне па пытаньні высылкі расейскіх дыпляматаў, сьцьвярджае РИА Новости.
Паслы Расеі ў Латвіі, Літве і Эстоніі выкліканыя ў панядзелак у міністэрства замежных спраў гэтых балтыйскіх краін. Пра гэта паведамілі ТАСС дыпляматычныя крыніцы.
28 сэкундаў у праграме «Галоўны эфір» прысьвяціў тэлеканал «Беларусь 1 сьвяткаваньню» 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску ля Вялікага тэатру опэры і балету.
Дзяржаўныя мэдыя Беларусі амаль цалкам праігнаравалі падзеі да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама затрыманьні патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця. А вось расейскія выданьні прысьвяцілі беларускай тэме даволі шмат увагі.
«Беларуская дзяржава стала звышзадачай нацыянальнага існаваньня. Без 25 сакавіка 1918 году не было б 25 жніўня 1991-га і паўнавартаснай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь».
Сьвята прайшло? Цяпер я магу, каб нікому не псаваць настрой, апісаць, як сына схапілі людзі ў цывільным, а жонку кінулі «мордай у асфальт». Так бы мовіць, «после бала».
Рэгіянальная філія ўкраінскага прадпрыемства «Укрзалізниця» зьвярнулася ў суд з пазовам да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу аб спагнаньні кампэнсацыі страт у памеры амаль 40 тысяч даляраў за аварыю на чыгунцы.
Паэта і палітыка Ўладзімера Някляева затрымалі 21 сакавіка, калі ён выйшаў з дому, каб ісьці да доктара. Пасадзілі ў турму на Акрэсьціна — маўляў, не адбыў 10 сутак арышту. Пратрымалі да вечара 25 сакавіка і нечакана вызвалілі.
Удзень 25 сакавіка шматлікія менчукі адзначалі праблемы з сувязьзю ў цэнтры гораду ва ўсіх апэратараў. Скрадзеныя дроны абяцалі вярнуць.
Дзяржаўны бюджэт ЗША ў памеры 1,3 трыльёна даляраў, падпісаны на днях прэзыдэнтам Дональдам Трампам, прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі.
А 12-й дня 26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка Міколу Статкевіча затрымалі аб 11 гадзіне пры выхадзе са свайго дома ў Лошыцы. А ўвечары нечакана вызвалілі разам з Уладзімерам Някляевым, Вячаславам Сіўчыкам, Максімам Вінярскім, Яўгенам Афнагелем, Леанідам Кулаковым.
У Эгіпце 26 сакавіка пачынаюцца выбары прэзыдэнта краіны. Паводле папярэдніх прагнозаў, дзейны кіраўнік дзяржавы Абдэль Фатах ас-Сісі мае высокія шанцы другі раз быць выбраным на чатырохгадовы тэрмін.
Масавыя пратэсты супраць затрыманьня былога кіраўніка аўтаномнай Каталёніі ў складзе Гішпаніі Карлеса Пуждждэмона прайшлі ў некалькіх гарадах рэгіёну 25 сакавіка.
Поўны тэкст звароту ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч да суайчыньнікаў з нагоды 100-годзьдзя БНР.
На пляцоўцы каля Опэрнага тэатру ўдзень 25 сакавіка адбыўся канцэрт «Сьвята Незалежнасьці». Па розных падліках, туды прыйшлі ад 20 да 50 тысяч чалавек.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску сямёра ўдзельнікаў сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна, куды іх да суду завезьлі ў аўтазаку з Савецкага РУУС.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус павіншаваў беларусаў з 100-годзьдзем абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
З ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі затрыманых напярэдадні ініцыятараў шэсьця на Дзень Волі: Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага і Яўгена Афнагеля.
На выхадзе з пляцоўкі «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску затрымліваюць людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
У Кобрыні адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет да 100-годзьдзя БНР, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Сярод затрыманых у цэнтры Менску былі і праваабаронцы. Некаторыя зь іх кажуць пра «жорсткі гвалт» у дачыненьні да дзяўчат з боку праваахоўнікаў.
Тутэйшыя актывісты адмовіліся ад ідэі праводзіць мітынг у парку на ўскраіне, хоць улады яго і дазволілі. Замест гэтага вырашылі ўскласьці кветкі ў знакавых мясьцінах гораду.
На старонцы Ўладзімера Някляева ў фэйсбуку зьявіўся ягоны верш з-за кратаў «Дзень Волі. Да 100-годзьдзя БНР».
У Магілёве больш за пяць гадзін утрымлівалі ў раённым аддзеле міліцыі 11 актывістаў руху «Маці 328». У магілёўскім катэдральным касьцёле адбылася малітва за Беларусь. У Горках 100-гадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі наведваньнем магілы паўстанца Войцеха Дамарацкага.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда зьвярнуўся зь віншавальным лістом да беларусаў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У паведамленьні, разьмешчаным на сайце галавы польскай дзяржавы, гаворыцца:
Ізраільскія самалёты ў ноч на нядзелю нанесьлі ўдар па пазыцыях Хамаса ў Газе пасьля таго, як палестынцы арганізавалі рэйд на поўдзень Ізраіля.
На вуліцы Нямізе ў цэнтры Менску людзі ў цывільным пачалі кропкава «адлоўліваць» мінакоў, якія трымаюць нацыянальную сымболіку — стужкі, сьцяжкі, балёнікі.
Амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб зьвярнулася да беларусаў са сьвяточным відэазваротам з нагоды стагодзьдзя БНР.
Нямецкая паліцыя пацьвердзіла затрыманьне былога лідэра Каталёніі Карласа Пудждэмона. Яго затрымалі паводле ордэру, выдадзенага Гішпаніяй, падчас перасячэньня дацка-нямецкай мяжы.
У Савецкім РУУС Менску карэспандэнту Свабоды паведамілі, што затрыманых на плошчы Якуба Коласа ў Менску прывезьлі да іх.
У цэнтры ўкраінскай сталіцы на плошчы Незалежнасьці распачалася акцыя, прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менску, дзе частка апазыцыі на чале зь Мікалаем Статкевічам зьбіраліся пачынаць шэсьце, не дазволенае ўладамі.
25 сакавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Грэцыі Пракопіса Павлопуласа з нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Гэта сьцьвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць.
На плошчы Якуба Коласа ад 30 да 50 затрыманых. Нягледзячы на тое, што сьвяточныя мерапрыемствы #БНР100 дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі, напярэдадні і ўдзень 25 сакавіка ў Беларусі праходзяць прэвэнтыўныя затрыманьні.
Тэлеканалы з Расеі празь Вялікую Брытанію распаўсюджвалі «тэорыі змовы» аб атручэньні Скрыпаля, піша The Telegraph. Амбасадар Латвіі ў Лёндане заяўляе, што брытанскаму нагляднаму органу трэба прыняць меры.
Грыгоры Родчанкаў, былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі, які распавёў аб расейскай дзяржаўнай праграме допінгу ў спорце, сустрэўся 23 сакавіка ў Вашынгтоне з амэрыканскімі заканадаўцамі — сябрамі Камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынская камісія).
Лідэр каталёнскіх сэпаратыстаў Карлас Пудждэмон пакінуў Фінляндыю, да таго як фінскія ўлады пасьпелі затрымаць яго па выпісаным у гішпаніі ордэры.
Загрузіць яшчэ