Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні 25 сакавіка ў Менску
А 12-ай гадзіне 26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Усяго па краіне было затрымана, паводле зьвестак праваабаронцаў «Вясны», больш за 100 чалавек: шэсьць дзясяткаў у Менску (вядомыя імёны 42 чалавек), яшчэ пяць дзясяткаў у іншых гарадах. Большасьць затрыманых вызвалялі без складаньня пратаколу праз пэўны час, ад адной да пяці гадзінаў. 72-гадовую Ніну Багінскую пратрымалі больш за астатніх — каля 9 гадзінаў.
Большасьць працэсаў над затрыманымі ў Менску мусілі прайсьці пачынаючы з 12-ай гадзіны ў судзе Савецкага раёну Менску. Аднак сакратар суду і асыстэнтка судзьдзі абвесьцілі, што судоў сёньня ня будзе. Прычынаў такога рашэньня не патлумачылі і новай даты не назвалі.
Суды за Дзень Волі ў Менску. Фотагалерэя
1/11Прадстаўнікі руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык (зьлева) і Ігар Лялькоў (справа), а таксама паплечнік Міколы Статкевіча грамадзкі актывіст Сяргей Спарыш (у цэнтры)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
2/11

3/11Палітык Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч (у цэнтры)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
4/11

5/11

6/11Сакратарка Савецкага суду, Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч (зьлева направа)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
7/11

8/11

9/11Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, паэт і палітык Уладзімер Някляеў
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
10/11

11/11Палітык, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Previous slide
Next slide
Як піша «Вясна», 25 сакавіка было складзена больш за 10 пратаколаў за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» (у тым ліку на назіральнікаў), яшчэ некалькі — за «непадпарадкаваньне службовай асобе». Некаторых затрыманых пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрыманьня на ноч.
Судоў чакаюць назіральнікі Максім Кавалёў, Тацяна Самнікава, Андрусь Крэчка, Ігар Багачоў і Наста Лойка, грамадзкія актывісты Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі, Алена Таўстая, Вольга Нікалайчык, Валер Бычкоўскі, Артур Жураў, Галіна Цярэньцева.
Санкцыянаванае ўладамі «Сьвята Незалежнасьці» прайшло 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары. Паводле розных ацэнак, мітынг-канцэрт наведалі 40-50 тысяч чалавек. На сьвяце выступіліІгар Варашкевіч і Кася Камоцкая, дачка Лявона Вольскага Адэля, рок-гурты Akute, Dzieciuki і іншыя. Мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, затрымалі дзясяткі чалавек. Агулам па краіне былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Розныя імпрэзы 25 сакавіка прайшлі ў дзясятках гарадоў Беларусі, а таксама ў іншых краінах па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.