Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна вышле 13 расейскіх дыпляматаў на знак салідарнасьці з Брытаніяй


Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў аб рашэньні выслаць 13 расейскіх дыпляматаў як частка агульнай рэакцыі краін сьвету на падзеі з атручваньнем на тэрыторыі Вялікабрытаніі сям’і былога расейскага выведніка Скрыпаля і іншых людзей.

«У адказ на цынічную хімічную атаку ў Солсбэры (Вялікабрытанія) Украіна ў духу салідарнасьці з нашымі брытанскімі партнэрамі і трансатлянтычнымі саюзьнікамі, і ў каардынацыі з краінамі ЭЗ, прыняла рашэньне аб выдварэньні з украінскай тэрыторыі 13 расейскіх дыпляматаў з тых нешматлікіх, што застаюцца. Бо, як вядома, нашы дыпляматычныя адносіны з РФ дэ-факта замарожаныя », - сказаў Парашэнка.

«Наш агульны адказ Крамлю і ў далейшым мае быць рашучым і жорсткім для недапушчэньня новых чалавечых трагедый і забесьпячэньня павагі да нормам міжнароднага права», — дадаў прэзыдэнт Украіны.

Эўрапейскія краіны і ЗША абвясьцілі 26 сакавіка аб рашэньні выслаць дзясяткі расейскіх дыпляматаў у адказ на атручваньне ў Вялікабрытаніі былога расейскага вывудніка Сяргея Скрыпача і яго дачкі Юліі. Паводле дадзеных брытанскага выданьня The Times, дзеяньні па высылцы дыпляматаў, зьвязаных з шпіёнскімі сеткамі Масквы, пачнуцца 26 сакавіка з адкліканьня пасла Эўразьвязу ў Расеі. Яго адклікаюць пакуль на адзін месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG