Войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю прыгараду Дамаску Ўсходняя Гута, акрамя гораду Дума. Пра гэта паведамляюць агенцтвы са спасылкай на заяву камандаваньня сырыйскай арміі.
Сёньня ў Рызе адбыўся «Уселатыскі бацькоўскі сход». Гэта акцыя супраць рэформы адукацыі і пераводу навучаньня ў школах на латыскую мову, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава паведаміла ў суботу 31 сакавіка, што яшчэ больш за 50 брытанскіх дыпляматаў і тэхнічных супрацоўнікаў брытанскіх дыпляматычных місій пакінуць Расею ў найбліжэйшы час.
Брытанскія ўлады могуць зачыніць гандлёвае прадстаўніцтва Расеі ў Лёндане ў сувязі са «справай Скрыпаля». Пра гэта паведамляе газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, за адну гадзіну ў цэнтры гораду побач з аўтавакзалам мінакам было раздадзена 150 улётак пра шкоду сьвінцу і 50 чорных надзіманых шароў, на якіх белымі літарамі напісана слова «Жыць». Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.
Дональд Трамп замарозіў выдзяленьне 200 мільёнаў даляраў для Сырыі. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў прызначыў свайго сына Сердара намесьнікам міністра замежных спраў Туркмэністану. Пастанова аб гэтым разьмешчаная на афіцыйным сайце ўраду Туркмэністану, паведамляе «Настоящее время».
У Міністэрстве замежных спраў Расеі паведамілі, што ў лёнданскім аэрапорце Хітроў мытнікі правялі надгляд самалёта кампаніі «Аэрафлот», які прыляцеў з Масквы.
Адзін зь лідэраў Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас жывой трансьляцыі ў Фэйсбуку пракамэнтаваў вынікі БНР-100, а таксама адказаў на пытаньні сваіх падпісантаў.
У Гародні фанаты «Нёману» падчас падчас перапынку ў матчы першага туру чэмпіянату Беларусі зь «Віцебскам» разгарнулі вялізнупю Трэцюю Ўстаўную Грамату
У 1990-я гады з сакрэтнага расейскага навукова-дасьледчага інстытуту ў Саратаўскай вобласьці зьніклі ад 9 да 14 ампул баявога атрутнага рэчыва тыпу «Навічок».
Краязнаўца і пісьменьнік зь Ліды Леанід Лаўрэш напісаў кнігу пра генэрала Кіпрыяна Кандратовіча (1859–1932). У кнізе больш за сто старонак, рыхтуецца яна да друку ў прыватным выдавецтве ў Горадні. Свабода пагутарыла з аўтарам, які расказаў 11 малавядомых фактаў пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Ён тлумачыць, чаму ня бачыць нічога апазыцыйнага ў сьвяткаваньні стагоддзя БНР, заяўляе, што ідэя нацыянальнай дзяржавы даўно памерла, і называе тры фундамэнтальныя каштоўнасьці сваёй кампаніі.
Міністэрства замежных справаў Расеі абвясьціла аб «люстраных мерах» у дачыненьні да 23 дзяржаваў, якія выслалі расейскіх дыпляматаў.
Праводзіць круглы стол парлямэнцкая камісія па адукацыі, культуры і навуцы.
Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў сустрэчу са студэнтамі, на якой казаў пра справу Слуцкага, Навальнага і Пуціна ў Кемераве.
Улады Чэхіі выдалі расейскага хакера Яўгенія Нікуліна ЗША. Пра гэта паведамляе Чэскае Радыё са спасылкай на тры незалежныя крыніцы. Па іх дадзеных, Нікуліна ўжо экстрадзіравалі ў Злучаныя Штаты.
У Менску адбылася першая сустрэча ў справе падрыхтоўкі «Чарнобыльскага шляху-2018». Паводле арганізатараў, на наступным тыдні ў Менгарвыканкам будзе пададзеная заяўка на мітынг і шэсьце. Канчатковы фармат акцыі яшчэ ня вызначаны.
ЗША выйграюць новую гонку ўзбраеньняў, калі яна пачнецца. Пра гэта прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у ходзе тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам 20 сакавіка, паведамляе NBC са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Хто толькі не крытыкаваў арганізатараў дэманстрацыі на юбілей БНР! Галоўны пасыл — гэтыя шэсьці ні да чаго не прывядуць, а будуць брутальна разагнаныя. Да асуджэньня маніфэстантаў далучыліся такія інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты, як Сяргей Дубавец і Валянцін Акудовіч.
Тэлеканал RT, які фінансуецца расейскім урадам, спыніць вяшчаньне ў Вашынгтоне ў ноч на 1 красавіка. Дзьве ТВ-станцыі WNVT і WNVC, якія рэтрансьлявалі RT у амэрыканскай сталіцы, спыняюць сваю працу.
«Сёньняшняя акцыя Расеі ў высылцы амэрыканскіх дыпляматаў азначае далейшае пагаршэньне дачыненьняў між ЗША і Расеяй», — у сваю чаргу заяўляе Белы дом.
Былы міністар прамысловасьці Расеі Віктар Хрысьценка валодае незадэкляраванымі элітнымі гольф-клюбамі коштам больш за дзесяць мільярдаў рублёў. Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні «Новай газэты» і телеканалу «Дождж».
Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зноў паўстане перад судом паводле абвінавачваньняў у карупцыі і выкарыстаньні службовага становішча ў асабістых мэтах. Пра гэта паведамляе француская газэта Le Monde.
Стан здароўя дачкі былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля «хутка паляпшаецца, яна больш не ў крытычным стане». Пра гэта паведамляюць у Нацыянальнай службе аховы здароўя Вялікабрытаніі. Па дадзеных агенцтва Reuters, сам Сяргей Скрыпаль па-ранейшаму знаходзіцца ў коме, і паляпшэньняў у яго стане няма — яно ацэньваецца як «стабільна цяжкае».
З Расеі выдвараць дыпляматаў тых краінаў, якія абвясьцілі аб высылцы расейскіх дыпляматычных супрацоўнікаў у адказ на атручэньне Сяргея Скрыпаля. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Ён назваў гэтую меру «люстраной». Расея таксама адкліча згоду на працу генэральнага консульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу.
На Міжнародным кінафэстывалі фэстывалі дакумэнтальнага праваабарончага кіно Docudays.UA ў Кіеве адбылася сусьветная прэм’ера фільма Гары Тамразяна «Параджанаў. Квіток у вечнасьць» тэлеканалу «Настоящее время». Паказы прайшлі пры амаль поўным аншлягу.
«Бясконцая хваля рэпрэсій утрымлівае грамадзтва ў стане пастаяннага паралічу», — напісаў спэцдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці ў заяве, апублікаванай на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Беларускія праваабаронцы прадставяць у Жэнэве на 63-й сэсіі Камітэту супраць катаваньняў ААН даклад, прысьвечаны выкананьню беларускімі ўладамі Канвэнцыі супраць катаваньняў.
Ісьляндка Гатльдоўра Ґіда Махтыясдоўхтыр сфатаграфавала прэзыдэнта краіны Гудні Торлясыюса Ёўганэсана непадалёк ад яго рэзыдэнцыі. Прэзыдэнт бегаў і зьбіраў сьмецьце.
Грузія вырашыла выслаць расейскага дыплямата і далучыцца да дзясяткаў краінаў, якія прынялі падобныя меры праз атручваньне ў Вялікабрытаніі былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Міністар замежных справаў Павал Клімкін прапанаваў абмеркаваць магчымае ўвядзеньне ва Ўкраіне лацінкі побач з кірыліцай. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і дадаў, што да такой ідэі яго заахвоціла прапанова гісторыка і журналіста з Польшчы Земавіта Шчэрэка.
Усе суседзі Беларусі, акрамя Ўкраіны, ужо маюць асноўныя дзяржаўныя або найбуйнейшыя грамадзкія тэлеканалы ў HD.
«Трэба, каб зрабілі ўсё. Калі ня могуць адразу зрабіць, закупім. Але неабходна рабіць гэта ўсё ў сябе». Раней Лукашэнка падтрымаў ідэю рабіць хакейны рыштунак у калёніях.
Прэзыдэнты краінаў Балтыі і лідэр ЗША Дональд Трамп прымуць у Вашынгтоне на наступным тыдні дэклярацыю ў падтрымку ўмацаваньня бясьпекі Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Апэляцыйны суд Кіева забараніў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны экстрадаваць у Беларусь Вячаслава Кушнера да канчатковага разгляду ягонай заявы аб атрыманьні статусу ўцекача.
Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Аляксандар Глеб даў інтэрвію выданьню «Саюз».
Праваабаронца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, Малала Юсуфзай 29 сакавіка вярнулася на радзіму ў Пакістан — упершыню пасьля нападу на яе талібаў, які адбыўся шэсьць гадоў таму.
Колькі наведнікаў было сумарна за ўвесь час мітынгу-канцэрту, ён падлічваць не бярэцца. Арганізатары казалі пра 40 тысяч чалавек, у розных крыніцах даваліся ацэнкі ад 18 да 50 тысяч.
Ці вярнулі бесьпілётнікі камусьці, незразумела. Паводле Матолькі, вядома, што толькі два дроны не вярнулі, але каму вярнулі і ці вярнулі некаму наогул, дакладна не вядома.
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын сустрэнецца 27 красавіка з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам у вёсцы Панмунджам, разьмешчанай у падзяляльнай зоне паміж дзьвума Карэямі. Пра гэта паведаміла 29 сакавіка паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на ўлады ў Сэуле.
Улады Эквадору прыпынілі «сыстэму камунікацыі» заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа са зьнешнім сьветам у сувязі зь ягонымі паведамленьнямі ў сацыяльных сетках, якія могуць нашкодзіць дыпляматычным адносінам краіны, заявіў урад Эквадору ў сераду.
«Мы разам з расейскім народам, мы разам з вамі», — казаў Мікалай Лукашэнка.
Прэзыдэнт ЗША і прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі абмеркавалі высылку расейскіх дыпляматаў у адказ на атручэньне былога супрацоўніка ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля ў брытанскім горадзе Солсбэры.
Улады Шатляндыі затрымалі былога міністра адукацыі Каталёніі Клару Пансаці. Сёньня ж у Эдынбургу адбыліся папярэднія слуханьні аб экстрадыцыі Пансаці ў Гішпанію.
Прайшло тры дні з моманту пажару ў Кемерава, але дзясяткі людзей яшчэ не атрымалі адказу на пытаньне, ці знойдзеныя целы іх родных і блізкіх.
Дэпутатка Ганна Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку прапанавала стварыць электронны Народны Парлямэнт, каб кожны мог прапанаваць праект новага закону ці зьмены ў закон, які ўжо дзейнічае.
Дональд Трамп чакае сустрэчы з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ыном. Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у Твітэры пасьля візыту паўночнакарэйскага лідэра ў Пэкін.
Загрузіць яшчэ