Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет да 100-годзьдзя БНР, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Як сказаў арганізатар акцыі, кобрынскі актывіст Алесь Мех, людзі з задавальненьнем фатаграфаваліся на пікеце зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, на стэндах знаёміліся з гісторыяй БНР.

«Усе прайшло карэктна. Людзі прыходзілі, бралі інфармацыйныя буклеты, фатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белых сьцягоў. Гэта былі цэлыя семʼі зь дзецьмі. Падыходзіла шмат моладзі. Пыталіся, дзе набыць бел-чырвона-белыя сьцягі. Усе сьцягі я раздаў моладзі, якая засталася да 15.00. Здымалі з дрэўкаў і даравалі. Аддаў усе.

Пікет поўнасьцю фінансаваў я з прыватных грошай. Гэта аплата міліцыі, хуткай дапамогі, ЖКГ. Што змог фінансава пацягнуць, тое і зрабіў. Але вельмі задаволены, таму што трэба ўкладаць грошы ў адукацыю, асьвету і ўмацаваньне незалежнасьці.

Гэта ўсё праходзіла ў фармаце пікету з 11.00 да 15.00 у цэнтры Кобрыні, каля Палаца культуры», — сказаў Алесь Мех.


#БНР100 у Беларусі і сьвеце. ЖЫВЫ БЛОГ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG