Цяперашні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін забясьпечыў сабе чацьверты тэрмін, але гэта ня значыць, што з гэтай выбарчай кампаніі нельга зрабіць карысных высноваў.
Куды пойдзе Расея ў наступныя 6 гадоў? Ці вызначае гэта тон перадвыбарчай кампаніі? Ці зьбіраецца Расея ваяваць? Пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Напярэдадні выбараў у Расеі мы нагадваем, што адбылося (ці, насуперак чаканьням, не адбылося) у двухбаковых адносінах падчас цяперашняй кадэнцыі прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна
Калі маеце дапаўненьні да мапы або хочаце анансаваць імпрэзу, пішыце на адрас rferl.minsk@gmail.com.
5 расейскіх экспэртаў адказалі на пытаньне Радыё Свабода, якімі ім бачацца адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у РФ. Зь імі гутарыў Юры Дракахруст.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў пазбаўленьня волі, у лісьце з калёніі паведаміў аб праблемах са здароўем.
На мінулым тыдні Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў зацьвердзіў адмену тэрміну паўнамоцтваў старшыні КНР Сі Цзіньпіна, што дазваляе яму заставацца на сваёй пасадзе на нявызначаны тэрмін.
Брытанскія дыпляматы абвешчаныя ў Расеі «пэрсонамі non-grata», маюць пакінуць краіну цягам тыдню. Таксама Расея адклікала згоду на функцыянаваньне Генэральнага консульства Брытаніі ў Санкт-Пецярбурзе і спыніла дзейнасьць Брытанскай Рады ў Расейскай Фэдэрацыі, пакінула за сабой права на «іншыя меры ў адказ».
«Няма сэнсу і часу надалей хадзіць і кланяцца ўладам. Калі ўжо адзін раз не дазволілі ўрачыста нагадаць гараджанам, як нараджалася беларуская дзяржаўнасьць, то пазыцыі сваёй ня зьменяць».
Паліцыянты ўжо ня лічаць, што ўзровень пагрозаў для расейцаў у Брытаніі «нізкі».
Паводле афіцыйных зьвестак, за межамі Беларусі пражывае блізу 3,5 мільёна беларусаў, дзейнічае больш за 200 нацыянальна-культурных аб’яднаньняў.
Пляны Кіева не дапусьціць расейцаў у дыпляматычныя прадстаўніцтвы Расеі ва Украіне 18 сакавіка, у дзень выбараў прэзыдэнта, парушаюць іх правы, заявіў кіраўнік камітэту Савета Фэдэрацыі па міжнародных справах.
Упершыню ад часоў «Халоднай вайны» Фэдэральная выведная служба Нямеччыны створыць уласную структуру па супрацьдзеяньні замежным шпіёнам.
Як паведамляе агенцтва Ройтэрс са спасылкай на брытанскую паліцыю, прычынай сьмерці стала ўдушэньне.
У Гомлі 16 сакавіка 9 міліцыянтаў прыехалі, каб затрымаць актывіста Барыса Анікеева і завезьці яго з дому ў пастарунак. Там яго апыталі наконт перапосту ў ягоным фэйсбуку каляжу «Казачныя жывёлы», дзе быў і партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
Босьнія і Герцагавіна забараніла ўезд на сваю тэрыторыю двум лідэрам расейскага пракрамлёўскага байкерскага руху «Начныя ваўкі» на наступным тыдні. Інфармацыю пра гэта 15 сакавіка Радыё Свабода пацьвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў краіны.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан заявіў, што загад выкарыстоўваць нэрвова-паралітычнае рэчыва на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, імаверна, аддаў асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Пра гэта паведамляе тэлеканал SkyNews.
Больш за 500 000 беларусаў зьяўляюцца сталымі гледачамі тэлеканалу, сьведчаць вынікі дасьледаваньня міжнароднай кансалтынгавай кампаніі «Aktis Strategy», у якім узялі ўдзел 2000 рэспандэнтаў, паведамляе сайт каналу.
Як заявіў намесьнік кіраўніка Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў, Масква дапоўніць свой чорны сьпіс новай «групай амэрыканскіх дзеячаў». Дыплямат сьцьвярджае, што санкцыі ў адказ — ня выбар Расеі, да гэтага яе нібыта змушае палітыка Вашынгтона.
«Спозьнімся, ня зробім своечасова — ня будзе хлеба і іншых прадуктаў. Але ў нас будзе ўсё».
Перастаць лічыць усё «іншымі масавымі мерапрыемствамі», перастаць лічыць масавымі сходамі «пасядзелкі на кухні» і адзіночныя пікеты…
У інтэрвію Свабодзе гісторык Алесь Краўцэвіч патлумачыў, чаму аддае перавагу малалікаму шэсьцю на Дзень Волі перад шматтысячным канцэртам.
Кіраўнік літоўскага Міністэрства замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў, што ён ня зьдзіўлены ўручанай 14 сакавіка Беларусьсю нотай у сувязі з некаторымі праблемамі на Ігналінскай АЭС, якая ўжо даўно не працуе.
Украінская дэпутатка, Гераіня Ўкраіны, Надзея Саўчанка ўнесена ў базу сайта «Міратворац». Інфармацыя пра яе разьмешчана ў разьдзеле «Чысьцец».
«Прэзыдэнт і генэрал Макмастэр працягваюць працаваць разам, каб аказваць ціск на Расею і рабіць тое, што трэба».
Беларусь на розных мовах называюць як словамі, сугучнымі зь «Беларусь», так і іншымі словамі, напрыклад «Вітрюслянд», «Лефкоросія» ды «Фэгэроросорсаг».
Шкодныя праграмы, якія зьвязваюць з крамлёўскімі хакерамі, ужо выявілі ў сыстэмах некалькіх кампаніяў з энэргетычнага і ядзернага сэктараў.
Нэрвова-паралітычнае рэчыва, якім быў атручаны былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль, было ўвезена ў Вялікую Брытанію ў чамадане яго дачкі Юліі, якая прыляцела 3 сакавіка з Расеі. Аднак яна не ўсьведамляла гэты факт.
Санкцыі ў дачыненьні Расеі павінны быць узмоцненыя, заявіла 15 сакавіка на спэцыяльным пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН па сытуацыі ў Крыме намесьніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль.
Паводле Барыса Карпічкова, яму паведамілі пра тое, што ён сам і Сяргей Скрыпаль стануць аб’ектамі нападу.
2018 год у Магілёве пройдзе пад знакам юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацый гораду, якія на працягу некалькіх месяцаў рыхтавалі сьвяточныя імпрэзы. 15 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі працоўная група расказала пра іх.
Як будзе дзейнічаць сталічная міліцыя падчас дазволенага гарадзкімі ўладамі 25 сакавіка мітынгу-канцэрту з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі?
Сёньня, 15 сакавіка, а 23-й гадзіне паводле менскага часу ўпершыню можна будзе пабачыць унікальную кінахроніку, зьнятую ў дзень першай перамогі Ўладзіміра Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі.
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сышоў у адстаўку. Прэзыдэнт краіны Андрэй Кіска даручыў сфармаваць ўрад новаму прэм’еру — Пэтэру Пэлегрыні.
Цяпер у сустрэчах па інтэграцыі ў рамках праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» будуць удзельнічаць ня толькі палітыкі, але і прадстаўнікі бізнэсу, фінансавых установаў, няўрадавых і моладзевых арганізацыяў.
«Цэнтар кіраваньня расьсьледаваньнямі» апублікаваў фільм пра кіраўніка расейскай кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына.
У дадатковы санкцыйны сьпіс трапілі 14 асобаў і адна арганізацыя — Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў, таксама вядомае як «фабрыка троляў».
На Ўльянаўскім палігоне Паліўна ў Расеі 12 сакавіка пачаліся батальённыя тактычныя вучэньні расейскіх паветрана-дэсантных войскаў і сіл спэцапэрацый узброеных сіл Беларусі. Тэматыка вучэньняў — міратворчая.
Пытаньнем будаўніцтва акумулятарнага заводу фірмы iPower у Берасьці, супраць якой выступаюць жыхары гораду, зацікавіліся польскія СМІ і Галоўная дырэкцыя аховы навакольнага асяродзьдзя.
Вялікабрытанія, ЗША, Германія і Францыя назвалі атручэньне былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля першым ужываньнем нэрвова-паралітычнага рэчыва ў Эўропе ад часоў Другой сусьветнай вайны.
У Чэхіі студэнты распачалі папераджальны страйк, каб выказаць нязгоду зь невыкананьнем канстытуцыйных нормаў пры прызначэньні прэм’ера.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў новыя тэлефонныя перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй з нагоды атручваньня былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля.
«Там пішуць, што няма магчымасьці прадставіць залю, якую мы просім, гарадзкі Дом культуры, і іншага нічога не прапануюць. Гэта значыць, што не дазволілі адзначыць».
«Канстытуцыйны суд мусіць пра сябе гучна заявіць».
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што народны дэпутат Украіны, Герой Украіны Надзея Саўчанка рыхтавала тэрарыстычны акт у сэсійнай зале Вярхоўнай Рады.
Масква ў адказ на дзеяньні Лёндану неўзабаве вышле з Расеі брытанскіх дыпляматаў, паабяцаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Гэтыя словы належаць пісьменьніку Янку Брылю: маўляў, калі б беларусу загадалі быць беларусам, то гэта быў бы цудоўны беларус. Але каб здарыўся цуд, беларусу не абавязкова загадваць. Усё значна прасьцей.
Кіраўнік брытанскага МЗС назваў атручэньне Скрыпаля праявай «неразумных паводзінаў» Пуціна.
Пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы 14 сакавіка ўпершыню прайшло без удзелу пасярэдніка ад АБСЭ амбасадара Марціна Сайдзіка, з-за нялётнага надвор’я ён ня змог прыбыць з Кіева ў Менск, паведамілі ў МЗС Беларусі. Але пасяджэньне адбылося.
Таксама 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца, ніяк не зьвязаны з Днём Канстытуцыі.
Загрузіць яшчэ