Адзін з найбольш актыўных экспэртаў у электаральнай статыстыцы, які апублікаваў некалькі навуковых артыкулаў аб анамаліях на выбарах у Расеі, фізык Сяргей Шпількін распавёў Радыё Свабода, што ў цэлым апошнія выбары прэзыдэнта РФ сталіся крыху «чысьцей» большасьці іншых за апошнія 15 гадоў. Але за «галоўнага кандыдата», паводле Шпількіна, усё роўна было ўкінута парадку 10 мільёнаў бюлетэняў.