Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этнічныя сэрбы пакінулі урад Косава ў знак пратэсту


Марка Джурыч
Марка Джурыч

Этнічныя сэрбы выйшлі са складу ўрада Косава ў адказ на арышт і высылку кіраўніка офіса ўраду Сэрбіі па справах Косава Марка Джурыча.

Палітыкі абвясьцілі аб сваім рашэньні 27 сакавіка падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Аляксандрам Вучычам у Бялградзе. Сэрбы сьцьвярджаюць, што больш ня будуць падтрымліваць косаўскі ўрад.

Этнічныя сэрбы таксама заблякавалі дарогу, якая злучае поўнач Косава і сталіцу краіны Прышціну.

Джурыча затрымалі пасьля яго візіту ў этнічна падзелены косаўскі горад Мітравіца. Улады Косава заяўляюць, што палітык перасёк мяжу незаконна. Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ, каб разагнаць натоўп этнічных сэрбаў, якія пратэставалі супраць арышту Джурыча.

Рашэньне этнічных сэрбаў пакінуць урад Косава зьявілася таксама пасьля перамоваў паміж Бялградам і Прышцінай па нармалізацыі адносін, якія адбыліся 23 сакавіка і завяршыліся без паведамленьняў пра прагрэс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG