Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк пра БНР: «Сэнс гэтай зьявы можна выкласьці ў двух словах: „Беларусь навечна“»

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк 25 сакавіка выступіў з прамовай у Нью-Джэрсі, дзе беларускія эмігранты адзначалі 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зянон Пазьняк зачытаў фрагмэнты Трэцяй Устаўной граматы, пасьля падзяліўся сваім поглядам на фармаваньне БНР, сымболіку рэспублікі, абвешчаныя межы і моўны стан у ёй.

Паводле яго, падзеі 25 сакавіка 1918 году «засьведчылі перамогу беларускай нацыянальнай ідэі» — стварэньне нацыянальнай дзяржавы «на грунце культуры і гісторыі нашай гістарычнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага». Стварэньне БНР «натуральна вынікала з грамадзка-палітычных абставінаў, у якіх жыло і разьвівалася беларускае грамадзтва».

Тое, што дзяржава не рэалізавалася цалкам у практычным сэнсе, «не мяняе становішча», бо гэта адбылося «не з унутраных прычынаў, а з умоваў акупацыі, перашкодаў і забаронаў дзейнасьці». Далейшае разьвіцьцё БНР было зьвязанае з «маскоўскай акупацыяй Беларусі», казаў Пазьняк. А разважаньні пра «недафармаванасьць і недапечанасьць» нацыі вынікалі з «акупацыйнага стану і акупацыйнай прапаганды».

«Беларуская дзяржава стала звышзадачай нацыянальнага існаваньня, — заявіў Пазьняк. — Без 25 сакавіка 1918 году не было б 25 жніўня 1991-га і паўнавартаснай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь. Адраджэнцы 1990-х працягнулі справу БНР і рэалізавалі яе ў незалежнай дзяржаве».

7 яскравых і важных цытатаў зь менскага мітынгу да #БНР100

Усё, што трэба ведаць пра Дзень Волі — 2018

Санкцыянаванае ўладамі «Сьвята незалежнасьці» прайшло 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары. Паводле розных ацэнак, мітынг-канцэрт наведалі 40-50 тысяч чалавек. На сьвяце выступілі Ігар Варашкевіч і Кася Камоцкая, дачка Лявона Вольскага Адэля, рок-гурты Akute, Dzieciuki і іншыя. Мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, затрымалі дзясяткі чалавек. Усяго па краіне былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Розныя імпрэзы 25 сакавіка прайшлі ў дзясятках гарадоў Беларусі, а таксама ў іншых краінах па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

Твары гледачоў на канцэрце #БНР100 каля Опэрнага тэатру. ФОТА

1/23
Удзельнікі гістарычнай падзеі — у аб'ектывах фотакарэспандэнтаў Свабоды.
2/23

3/23

4/23

5/23

6/23

7/23

8/23

9/23

10/23

11/23

12/23

13/23

14/23

15/23

16/23

17/23

18/23

19/23

20/23

21/23

22/23

23/23

Previous slide
Next slide

Мора людзей на мітынгу-канцэрце ў Менску. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Колькі чалавек прыйшло да пачатку мітынгу-канцэрту — мяркуйце па фота з дрону.​
1/6 Колькі чалавек прыйшло да пачатку мітынгу-канцэрту — мяркуйце па фота з дрону.​
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Фота з дрону
2/6 Фота з дрону

3/6 Фота з дрону

Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
4/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
5/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
6/6 Belarus - Belarusian Freedom Day in Minsk. 25Mar2018
25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG