У ЗША ёсьць асаблівае фэдэральнае міністэрства, якое прадстаўляе інтарэсы вайскоўцаў, пасьля таго як яны звальняюцца са службы.
Беларускі пісьменьнік і філёзаф Валянцін Акудовіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» ў непасрэднай блізкасьці ад урочышча Курапаты.
Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў за пакет законаў, якія прадугледжваюць пакараньне за дапамогу ўцекачам і нелегальным мігрантам. Пра гэта паведамляе Reuters.
Амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч, сябра партыі БНФ, былы дэпутат Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў чарговы раз наведаў Беларусь і паспрабаваў разабрацца з канфліктам вакол новай рэстарацыі каля Курапатаў.
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер пацьвердзіў правядзеньне ў Брусэлі нефармальнай сустрэчы зь лідэрамі шэрагу краінаў ЭЗ па пытаньні міграцыйнай палітыкі.
Катляроў рэгулярна зьяўляўся на дзяржаўных тэлеканалах падчас асноўных палітычных кампаній, сьцьвярджаючы шырокую народную падтрымку палітыцы дзейных уладаў.
Шмат выпадкаў было, калі ў Беларусь спрабавалі трапіць наагул без пашпартоў — як кажа чыноўнік, «асабліва калі пачаліся падзеі ва Ўкраіне», калі «людзі, уцякаўшы з краіны, хапалі, што пасьпявалі».
20 чэрвеня адзначаецца Ўсясьветны дзень уцекачоў. Мы спыталі беларусаў на вуліцах Менска, ці былі б яны радыя бачыць бежанцаў у сваёй краіне.
Прэс-сакратар Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш абяцае раскрыць падрабязнасьці карупцыйнага скандалу ў мэдыцынскай неўзабаве.
Шувалаў пасьля рэарганізацыі расейскага ўраду сёлета ў траўні пакінуў пасаду віцэ-прэм’ера і ўзначаліў «Внешэкономбанк».
Чаму загад аб скасаваньні іспытаў у гімназіі непазьбежна прыводзіць да карупцыі? Чаму трэба дазволіць прыватныя школы і хатнюю адукацыю? Як стасуецца з заявамі пра IT-краіну прымусовая падпіска на папяровыя выданьні? Пра гэта ды іншае гутарым зь пісьменьніцай Яўгеніяй Пастарнак.
Няўзгодненыя масавыя акцыі, непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі — усё гэта стала ненадоўга магчыма ў Пецярбургу 19 чэрвеня пасьля перамогі зборнай Расеі над Эгіптам на футбольным чэмпіянаце сьвету.
Цырымонія ўручэньня прэміі Васіля Быкава «За свабоду думкі» выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадзкай ці творчай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны, адбудзецца 23 чэрвеня. Пра гэта Свабодзе заявіў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
«Алясандар Яцко, намесьнік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сытуацыі з Курапатамі». Намесьнік міністра размаўляў з абаронцамі Курапатаў па-расейску.
Амаль праз тыдзень адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, які праходзіць у Расеі, у Менску зьявілася некалькі пляцовак, на якіх можна паглядзець гульні на вялікім экране.
У Горадні, у памяшканьні неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, стварылі фан-зону да чэмпіянату сьвету па футболе. Там беларускія палякі заўзеюць за зборную Польшчы. Але ня толькі палякі, і ня толькі за палякаў.
Эўропа і ЗША не вызнаюць адны і тыя ж каштоўнасьці, заявіў у аўторак прадстаўнік францускага ўраду Бэнджамін Грыво.
7 пратаколаў на пікетоўцаў рэстарану «Поедем поедим» каля Курапатаў склалі супрацоўнікі ДАІ толькі за першыя 4 гадзіны пікетаваньня 19 чэрвеня. Сёньня вахту каля Курапатаў несьлі актывісты руху салідарнасьці «Разам» ды іншых арганізацый.
Ва Ўкраіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музэю Ўкраіны распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінулых за Ўкраіну».
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.
Улады Гішпаніі маюць намер пахаваць парэшткі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер захоўваюцца ў маўзалеі ў Даліне Палеглых пад Мадрыдам.
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 18 чэрвеня, што Амэрыка не будзе «лягерам мігрантаў». Ён абвінаваціў дэмакратаў у нежаданьні супрацоўнічаць з адміністрацыяй у распрацоўцы іміграцыйнага заканадаўства.
У Кіеве на 82-м годзе жыцьця памёр Іван Драч — вядомы ўкраінскі паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, драматург.
Сям’я памерлага ў бальніцы жыхара Бабруйску дамагаецца завядзеньня крымінальнай справы. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці мужчыны вінаватыя лекары, і патрабуюць абʼектыўнага разгляду.
Кожны раз там адкрываецца новы сьвет: у думках героя, у целе, на вуліцы, у архітэктуры, у людзях, у холадзе, у ветры, нават у захаваньні маткаштоўнасьцяў, калі так можна назваць вяроўку для шыбеніцы.
Раней у Радаставе быў калгас «Чырвоны партызан», якім пэўны час кіраваў бацька цяперашняга старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка.
Чыноўнікі адрэагавалі на пратэст Алены Грынько і Аксаны Філіпенкі, якія праз штучна створаныя камунальныя бар’еры два тыдні трымалі галадоўку. Яны напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пазбавіць іх беларускага грамадзянства.
Дзьвюх жанчын у Курапатах 31 траўня прыехалі затрымліваць каля 20 мужчын у цывільным і некалькі начальнікаў міліцыі.
Былы кіраўнік Ленінскага раёну Менску Валеры Кулеш, якога затрымалі летам 2016 году і які напісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY расказалі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
Мастак Дзяніс Лапацін зьехаў з Расеі, баючыся крымінальнага перасьледу за малюнак, у якім дэпутатка і былая пракурорка анэксаванага Расеяй Крыму Натальля Паклонская пазнала сябе.
«Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі» — так называецца новая кніга бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра кнігу дзеліцца юрыст, намесьнік старшыні БАЖ Алег Агееў.
Як жывуць жанчыны, якія працуюць у сельскай гаспадарцы? Як яны працуюць, адпачываюць, забаўляюцца, якія праблемы лічаць найважнейшымі, пра што мараць і што бы хацелі зьмяніць у сваім жыцьці.
Таксама ўпершыню ў парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел жанчыны-вайскоўцы. Ці будуць зноў унітазы, не паведамляецца.
«На месца аднаго дэмана, як вядома з Эвангельля, могуць прыйсьці сем мацнейшых», — кажа горадзенскі праваслаўны сьвятар Георгі Рой пра зьяўленьне рэстарацыі на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.
Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў заяўляе, што па выніках 2017 году ў сьвеце налічваецца каля 69 мільёнаў чалавек, якія ўцяклі ад вайны, гвалту або перасьледу, што ёсьць новым рэкордам.
«Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачыненьня... І я маўчаў, пакуль зь мяне не зрабілі верхавода габрэйскай мафіі. Мяне гэта абурыла!»
19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Уладзімеравіча Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці.
Мэдычная дапамога. Хуткая мэдычная дапамога. З гісторыі «бальнічкі» на Кальварыйскай. Тэрапія. Хірургія: гемарой, пэрытаніт, ампутацыі ды «мастырка». Турэмная стаматалёгія. «Хірургі». Па той бок ад ДВП.
Да галасоў з асуджэньнем практыкі падзелу сем'яў далучылася пэршая лэдзі ЗША Мэланія Трамп.
Актывісты, якія трэці тыдзень пікетуюць рэстаран каля Курапатаў, разышліся ў думках, як трэба праводзіць пікетаваньне: блякаваць аўтамабілі ці не.
Аднак канкрэтная дата наведваньняў пакуль не вызначаная.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Пракуратура нямецкага Мюнхэну паведаміла аб затрыманьні кіраўніка аўтамабільнага канцэрну Audi Рупэрта Штадлера.
Князь Карэл Шварцэнбэрг, дэпутат чэскага парлямэнту, былы міністар замежных справаў Чэхіі (2007—2009, 2010—2013) пракамэнтаваў канфлікт у Беларусі вакол Курапатаў і прыгадаў падобную сытуацыю ў Чэхіі.
Цуды цэнтру Эўропы, капішчы Вялеса, самаробныя сыры, прыгажуня зь «Міс СССР» ды індзейская лазьня ў новым падарожжы Свабоды са Зьмітром Бартосікам.
Супрацоўнікі службы нацыянальнай бясьпекі (СНБ) Армэніі правялі ператрус у вёсцы Аршалуйс Армавірскай правінцыі, у зоне адпачынку, якая належыць генэралу Манвэлу Грыгар’яну.
«Нацысцкія і камуністычныя злачынствы супраць чалавечнасьці павінны быць асуджаныя, каб не паўтарыцца», — заяўляюць у лісьце.
Як расьсьледуюць выпадкі сьмерцяў і раненьняў у войску за апошнія шэсьць гадоў.
Жанчына сьцьвярджала, што рабіла ўсё правільна, што дзяцей карае не яна, а Бог — яны нібыта толькі вызначала колькасьць удараў.
Загрузіць яшчэ